Вы тут

Пасля перапынку зноў пачаў сваю працу тэлевізійны конкурс «Тэлевяршыня»


Пасля перапынку зноў пачаў сваю працу нацыянальны тэлевізійны конкурс «Тэлевяршыня» — у гэтым годзе ён адбыўся ў 14 раз.


У склад сябраў журы ўвайшлі вядомыя культурныя дзеячы Беларусі. Сярод іх — дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская, народны артыст Беларусі Аляксандр Ефрэмаў.

Першыя ўзнагароды нацыянальнага тэлевізійнага конкурса ўручылі супрацоўнікам рэгіянальных медыя.

У намінацыі «Лепшы рэгіянальны тэлевізійны праект» пераможцам стаў праект «Брестская крепость».

Лепшай вядучай рэгіянальнага тэлебачання стала Капіталіна Зінкевіч.

Узнагароду лепшага журналіста рэгіянальнага тэлебачання атрымаў Сяргей Пеклін.

Статуэткамі «Тэлевяршыні» былі адзначаны айчынныя тэлепраграмы. Лепшай ранішняй інфармацыйна-забаўляльнай тэлепраграмай стала «Наше утро». А ў намінацыі «Лепшая культурна-асветніцкая тэлепраграма» адзначылі «Жывую спадчыну».

Праект тэлеканала Беларусь-3 «Вечера с симфоническим оркестром «Эхо войны» перамог у катэгорыі «Музычны забаўляльны праект». У катэгорыі «Спартыўны праект» лепшай стала праграма тэлеканала Беларусь-5 «Олимпийское утро».

Намінацыя «Дзіцячая, юнацкая праграма», пераможца — «Я знаю».

Арына КАРПОВІЧ

Прэв’ю: sb.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.