Вы тут

Беларусь з 28 мая адмяняе ПЦР-тэсты для ўезду іншаземцаў


Рашэннем аператыўна-сітуацыйнага штаба пры Савеце Міністраў з 00.00 28 мая гэтага года адмененыя ПЦР-тэсты і дакументы, якія пацвярджаюць вакцынацыю супраць COVID-19, для ўезду замежных грамадзян на тэрыторыю Беларусі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.


Фота БелТА

Адзначаецца, што адпаведная пастанова Саўміна будзе падпісана прэм’ерам у бліжэйшы час.

Як паведамлялася, сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў зняць усе бар’еры для жыхароў Літвы і Латвіі пры ўездзе ў Беларусь. Гэтае пытанне абмяркоўваўся ў ліку іншых тэм на мінулай аператыўнай нарадзе па актуальных пытаннях, якую кіраўнік дзяржавы правёў з прадстаўнікамі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.