Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам — Днём Рэспублікі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.
«Братэрскі азербайджанскі народ, прайшоўшы шэраг нялёгкіх выпрабаванняў, сёння можа па праве ганарыцца поспехамі ў дзяржаўным будаўніцтве, развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы, аўтарытэтам на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск высока цэніць і шчыра шануе дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва, дружбы і ўзаемаразумення з Баку. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што шматпланавае беларуска-азербайджанскае партнёрства будзе і надалей умацоўвацца, узбагачаючыся новымі перспектыўнымі праектамі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і ўвасаблення ў жыцці ўсіх планаў, а жыхарам Азербайджана — мірнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Прэв’ю: pexels.com
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.