Беларускі народ здольны пераадолець любыя цяжкасці, заявіў у інтэрв’ю карэспандэнту «Звязды» старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА.
Спікер ніжняй палаты парламенту нагадаў, што на долю беларускага народа за стагоддзі нашай гісторыі выпала мноства выпрабаванняў. Адно з самых страшных — Вялікая Айчынная вайна. Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара. Нашы дзяды і прадзеды выстаялі і абаранілі сваю зямлю, аднавілі краіну і перадалі яе нам.
Сёння супраць Беларусі і Расіі вядзецца глабальная вайна, накіраваная на знішчэнне славянскага міру, падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. «Наша самастойнасць, імкненне жыць уласным розумам, адстойваць традыцыйныя каштоўнасці выклікаюць непахісную агрэсію Заходняга свету», – заўважыў ён. Асноўны ўдар наносіцца па свядомасці людзей, а экспансія вядзецца праз сферы эканомікі і фінансаў, інфармацыі і псіхалогіі. Для гэтага ўводзяцца санкцыі, аб’яўляюцца эмбарга, блакіруюцца фінансавыя актывы, вядзецца вайна з помнікамі, прымяняецца рэальная ваенная сіла.
«Мы, беларусы, — мірныя людзі, але ў нас жыве дух пераможцаў. Усе спробы сагнуць, задушыць нас спараджаюць меры ў адказ і робяць нас толькі мацнейшымі. Мы ні ў кога нічога не просім, умеем сябраваць і працаваць, жывём на ўласнай зямлі і гатовы яе абараняць. А сённяшнія выклікі — гэта шанц аб’ектыўна ацаніць абстаноўку, правесці глабальную рэвізію сіл і сродкаў, удакладніць прыярытэты і выпрацаваць напрамкі далейшага развіцця», – сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
«Не выклікае сумневу, што народ, які выдужаў у гады ліхалеццяў, які захаваў уласную самабытнасць і культурны код, які падняў з попелу краіну і стварыў нацыянальную дзяржаву, здольны пераадолець любыя цяжкасці. Нам ёсць чым ганарыцца, што берагчы і што перадаць дзецям і ўнукам», – упэўнены Уладзімір Андрэйчанка.
З поўным тэкстам інтэрв’ю са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам АНДРЭЙЧАНКАМ можна азнаёміцца на сайце Выдавецкага дому «Звязда».
Хто і пра што зможа тут даведацца, расказалі ў НЦЭП.
Мы працягваем падарожнічаць па Магілёўшчыне.
Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.