Вы тут

Андрэйчанка расказаў, з якімі краінамі ў Беларусі паспяховае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне


Міжпарламенцкае ўзаемадзеянне Беларусі паспяхова прадаўжаецца з тымі, хто настроены на канструктыўны і раўнапраўны дыялог. Аб гэтым заявіў у інтэрв’ю карэспандэнту «Звязды» старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА.​


Спікер ніжняй палаты парламенту адзначыў, што супраць нашай краіны вядзецца гібрыдная вайна, элементамі якой з’яўляюцца інфармацыйны і палітычны ціск. «Аб’яднаны Захад пад кіраўніцтвам ЗША адзіным фронтам спрабуе задушыць іншадумства і захаваць уласнае дамінаванне, заснаванае на рабаванні і эксплуатацыі. Аднак сітуацыя істотна змянілася. Сфарміраваліся новыя цэнтры сілы, сотні дзяржаў свету не жадаюць быць чужымі калоніямі. Сутыкнуўшыся з агрэсіўнымі паводзінамі Еўрапейскага саюза, мы пашыраем узаемадзеянне з нашымі стратэгічнымі партнёрамі: Расійскай Федэрацыяй і Кітайскай Народнай Рэспублікай, з краінамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу, выкарыстоўваем пляцоўкі БРІКС, АДКБ, іншых арганізацый», – падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

На яго думку, Еўропа — гэта не больш чым адзін з рэгіёнаў свету, не самы вялікі, не самы багаты і не самы перспектыўны, улічваючы палітычныя працэсы, якія ў ім адбываюцца.

«Міжпарламенцкае ўзаемадзеянне паспяхова прадаўжаецца з тымі, хто настроены на канструктыўны і раўнапраўны дыялог, а гэта дзясяткі дзяржаў свету. Мы паслядоўна адстойваем свае інтарэсы на міжнародных пляцоўках, улічваючы рэальныя ўмовы абстаноўкі», – дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

З поўным тэкстам інтэрв’ю са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам АНДРЭЙЧАНКАМ можна азнаёміцца на сайце Выдавецкага дому «Звязда».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?