Сведкамі ўрачыстасці сталі камандаванне ўнутраных войск і воінскіх часцей, кіраўніцтва абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, ветэраны, прадстаўнікі мясцовай улады і духавенства, грамадскіх арганізацый. Павіншаваць маладых людзей прыйшлі іх родныя і блізкія.
Сімвалічна, што гэтая важная для кожнага мужчыны падзея адбылася на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць — герой». Менавіта Цытадэль над Бугам 22 чэрвеня 1941 года першай сустрэла ворага і стала прыкладам выключнай стойкасці і мужнасці.
Аддаючы даніну глыбокай павагі подзвігу савецкага народа, які перамог фашызм, да памятнага знака воінам 132-га асобнага батальёна канвойных войск НКУС і Вечнага агню ўсклалі кветкі, пасля чаго тых, хто загінуў у баях, ушанавалі хвілінай маўчання.
Як адзначыў першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі — начальнік штаба генерал-маёр Ігар БУРМІСТРАЎ, глыбока сімвалічна, што ўрачысты рытуал праводзіцца ў святым для кожнага беларуса месцы, буйнейшым на постсавецкай прасторы помніку мужнасці савецкага народа. Па яго меркаванні, нягледзячы на ўяўную прастату зместу, словы прысягі маюць асаблівы, глыбокі сэнс, у якім схавана сувязь пакаленняў і закладзена аснова самога існавання народа і дзяржавы.
— Вымавіўшы гэтую святую клятву, вы сталі сапраўднымі байцамі 4-й асобнай спецыяльнай міліцыйская брыгады, якая з’яўляецца фундаментам стварэння і развіцця ўнутраных войск суверэннай Беларусі, — звярнуўся да навабранцаў першы намеснік камандуючага.
— З гэтай хвіліны беларускі народ, у гісторыі якога мноства прыкладаў самаахвярнасці і доблесці, давярае вам самае дарагое — сваю незалежнасць і бяспеку, цяперашняе і будучыню. Упэўнены, за час службы вы захаваеце і памножыце традыцыі вашых папярэднікаў, будзеце добрасумленна выконваць воінскі абавязак.
Як заўважыў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Алег ШУЛЯКОЎСКІ, ва ўнутраных войсках — вялікі спектр задач, а адна з самых важных функцый — годнае выхаванне маладых людзей. «І яна паспяхова рэалізуеца, бо нават за такі кароткі тэрмін вучэбнага збору з ваеннаслужачымі новага папаўнення мы ўжо бачым у нашых шэрагах не хлопчыкаў, якія прыйшлі нядаўна, а сапраўдных мужчын, — падкрэсліў ён. — Наша краіна знаходзіцца ў надзейных руках».
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС
Старт сваёй справы — усяго за 37 рублёў.
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.