У Бабруйску школьнік загінуў на чыгуначных пуцях, паведамляе тэлеграм-канал Следчага комітэта.
Па дадзеных следства, вечарам 27 мая 17-гадовы падлетак адправіўся гуляць і ў выніку наезду цягніка быў смяротна траўміраваны на чыгуначных пуцях на прыпыначным пункце «Кісялевічы».
Следча-аператыўная група ўстанавіла, што пацярпелы пераходзіў шляхі па пешаходным пераходзе. Па папярэдніх дадзеных, хлопец быў у капюшоне і навушніках. Праведзены агляд месца здарэння, апытаны машыністы і відавочцы.
Па дадзеным факце Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.
Прэв’ю: БелТА
140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.
Янка Купала — мастак-творца.
Фестывалю запросіць сяброў ужо ў гэтую суботу — 9 ліпеня.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.