Вы тут

ДТЗ у Мінскім раёне: Ратавальнікі дэблакіравалі вадзіцеля і пасажырку


27 мая ў 16-09 ратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні паблізу горада Заслаўе Мінскага раёна. Патрабавалася дапамога ў дэблакіроўцы двух пацярпелых, паведамілі у прэс-службе МНС


«Да месца здарэння прыбылі два аддзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 8 Мінскага раённага аддзела па НС», — расказаў намеснік начальніка аддзела Дзяніс Бабей. — У выніку сутыкнення легкавога аўтамабіля ВАЗ-2101 з дарожнай агароджай ўнутры апынуліся заціснутымі два чалавекі пажылога ўзросту. Абодва пацярпелыя знаходзіліся ў прытомнасці. Падраздзяленні МНС адразу прыступілі да аказання дапамогі.

Выратаваныя былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.