Вы тут

Кубракоў: Ва ўнутраных войсках МУС асаблівы карпаратыўны дух


Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў прыняў удзел у цырымоніі прыняцця Ваеннай прысягі навабранцамі вайсковай часці 3214.


Звяртаючыся да маладых людзей, якія папоўнілі шэрагі ўнутраных войск, кіраўнік міліцэйскага ведамства краіны адзначыў, што 3-я асобная Чырванасцяжная брыгада спецыяльнага прызначэння з’яўляецца дным з самых баяздольных падраздзяленняў унутраных войск МУС, акцэнтаваўшы ўвагу на яго гераічнай гісторыі.

— Свой летапіс брыгада пачала ў далёкім 1942-м годзе і з першых дзён фарміравання мужна і самааддана абараняла Каўказ ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — заўважыў Іван Кубракоў. — У пасляваенны перыяд змагалася з бандфарміраваннямі на беларускай зямлі і ў Заходняй Украіне, забяспечвала ахову грамадскага парадку і выкананне спецыяльных заданняў урада. Асаблівую главу ў гісторыі брыгады заняў яе ўдзел ў ахове грамадскага парадку і забеспячэнні бяспекі ў Прыднястроўі, Сярэдняй Азіі і Закаўказзі. 

Узгадаў міністр унутраных спраў і трывожныя падзеі 2020 года, калі ваеннаслужачыя злучэння таксама даказалі сваю адданасць Айчыне, прыняўшы на сябе сумесна з падраздзяленнямі органаў унутраных спраў галоўны ўдар. 

Па словах генерал-лейтэнанта міліцыі, і сёння брыгада спецназа па праве лічыцца элітай унутраных войск, якой кіраўнік дзяржавы ўдзяляе асаблівую ўвагу, а ведамства ўскладвае найбольш цяжкія і адказныя задачы. «Тут ганарова служыць і салдату, і афіцэру, — падкрэсліў Іван Кубракоў. — Самыя годныя з вас стануць уладальнікамі права нашэння Крапавага бярэта — сімвала мужнасці, доблесці і прафесіяналізму».

Асаблівыя словы падзякі за выхаванне ваеннаслужачых і просьбу не хвалявацца за іх лёсы кіраўнік міліцэйскага ведамства выказаў у адрас бацькоў навабранцаў: «Байцы знаходзяцца ў надзейных і прафесійных руках. Будзьце спакойныя і ганарыцеся сваімі сынамі. Ва ўнутраных войсках МУС асаблівы карпаратыўны дух. Тут ніколі не кідаюць у бядзе ні салдат, ні афіцэраў, заўсёды падтрымліваюць адзін аднаго». 

Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».