Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не змагла прабіцца ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе БелТА.
Сёння ў матчы трэцяга раунда з італьянкай Камілай Георгі (30-ы нумар рэйтынгу WTA) сёмая ракетка планеты выйграла першы сэт з лікам 6:4, а потым гульня ў Сабаленкі зусім разладзілася. У дзвюх наступных партыях яна здолела ўзяць усяго адзін гейм, прайграўшы — 1:6 і 0:6. У 1/64 фіналу Арына Сабаленка выйграла ў францужанкі Хлоі Паке (101) — 2:6, 6:3, 6:4, а затым перамагла амерыканку Мэдысан Брэнгл (57) — 6:1, 6:3.
Такім чынам, з прадстаўнікоў Беларусі на «Ралан Гарос» засталася толькі Аляксандра Сасновіч (47), якая ўчора выйшла ў 1/8 фіналу, перамогшы немку Ангеліку Кербер (17) — 6:4, 7:6 (7:5). Наступнай саперніцай беларускі будзе італьянская тэнісістка Марціна Трэвізан (59). У першым крузе Аляксандра Сасновіч выйграла ў кітаянкі Ван Сіньюй (77) — 6:4, 6:1, а ў 1/32 фіналу адолела ў трохсетавым паядынку пераможцу US Open — 2021 брытанку Эму Радукану (12) — 3:6, 6: 1, 6:1.
Адкрыты чэмпіянат Францыі на парыжскіх грунтавых кортах «Ралан Гарос» завершыцца 5 чэрвеня.
Прэв’ю: БелТА
140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.
Янка Купала — мастак-творца.
Фестывалю запросіць сяброў ужо ў гэтую суботу — 9 ліпеня.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.