Вы тут

Гайдукевіч: Лукашэнка ўжо ў 1994 годзе разумеў, што Захаду не патрэбна незалежная, суверэнная, нейтральная Беларусь


Лукашэнка ўжо ў 1994 годзе разумеў, што Захаду не патрэбна незалежная, суверэнная, нейтральная Беларусь. Аб гэтым у эфіры стрыму «Галоўны. Тур LIVE» на YouTube заявіў дэпутат, кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.


Згадваючы падзеі ва Украіне, Алег Гайдукевіч выказаў упэўненасць, што сёння на тэрыторыі Украіны ідзе вайна НАТА з Расіяй рукамі Украіны. «І ў такую ж буферную зону хацелі ператварыць Рэспубліку Беларусь. Мудрасць нашага прэзідэнта ў чым? У 1994 годзе гэта мудрасць была, калі ён толькі выбраўся. Ён выдатна разумеў, што Захаду не патрэбная незалежная, суверэнная, нейтральная Беларусь. Гэта казка заўсёды была. Ім патрэбна была толькі буферная зона. Ім патрэбна была геапалітычная тэрыторыя», – падкрэсліў лідар ЛДПР.

Ён таксама закрануў і палітыку адносна іншых постсавецкіх рэспублік. «Мы бачым цяпер, як яны паступаюць з іншымі постсавецкімі рэспублікамі. Як толькі краіна там хоча праводзіць нават не прарасійскую палітыку, а проста выбудоўваць з Расіяй нармальныя стасункі — гэтага палітыка знішчаюць. І ўсе санкцыі, якія ўводзілі ў дачыненні да нашай краіны з 1995 года, – толькі за геапалітычную пазіцыю», – дадаў дэпутат.

Прэв’ю: ont.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».