Вы тут

Рост цэн на прадукты пракаментаваў кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў


Чаму ў Беларусі ў параўнанні са снежнем 2021 года цэны на прадукты пачалі расці? І ці варта чакаць таго ж у летнія месяцы 2022 года? На гэтыя пытанні ў эфіры стрыму «Галоўны. Тур LIVE » на YouTube адказаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў.


Міністр нагадаў, што традыцыйна ў нашай краіне ў зімовы час цэны заўсёды раслі. Гэта абумоўлена пэўнымі фактарамі. «Першае – студзень, гэта адмена ўсіх навагодніх зніжак, акцый. У дачыненні да снежня мінулага года заўсёды ўплывае гэты фактар, мы заўсёды яго ўлічвалі. У лютым, напрыклад, у адпаведнасці з заканадаўствам традыцыйна павышаюцца тарыфы на камунальныя паслугі. У цэлым, у зімовы перыяд растуць цэны на гародніну, таму што гэта міжсезонне. Вялікія выдаткі атрымліваюцца на іх вырошчванне, на захоўванне. Трэба больш электрычнасці і гэтак далей. Таму яны атрымліваюцца даражэй, чым у летні перыяд», – сказаў Аляксей Багданаў.

Далейшы рост цэн ён абгрунтаваў інфляцыяй. «А сітуацыя ў сакавіку, калі ў нас быў скачок 6,1% месячная інфляцыя атрымалася... вядома, гэты ўплыў быў рэакцыяй у прынцыпе сусветнай эканомікі на пачатак спецыяльнай аперацыі [Расіі на Украіне]. Ужо мы бачым, што ў красавіку дзякуючы намаганням нашага ўрада ў цэлым, і расійскага, калі рубель стаў і расмйскі, і беларускі ўмацоўвацца, мы бачым у чатыры разы зніжэнне інфляцыйных працэсаў, у красавіку – 1,6%, у маі чакаем інфляцыю да 1%. У цэлым яна будзе запавольвацца ў летнія месяцы», – растлумачыў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, урад напружана працуе над гэтымі пытаннямі, ёсць антыінфляцыйная праграма, яна сярэднетэрміновая. «Дадаткова сёння яшчэ зараджана праграма па стрымліванні цэн, якая была распрацавана МАРГ сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі, яна на разглядзе ў Савеце Міністраў знаходзіцца».

Прэв’ю: ont.by

Выбар рэдакцыі

Культура

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

 140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.