Вы тут

На старце лета стане цяплей, але будзе дажджліва


Апошнія дні мая прынясуць няўстойлівае і адносна халоднае надвор'е. На гэтым тыдні будуць ісці кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі і парывістым ветрам, а сярэднясутачная тэмпература паветра па-ранейшаму будзе знаходзіцца ніжэй за сярэднія шматгадовыя значэнні, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А ў аўторак у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Максімальная тэмпература ўдзень складзе плюс 16—22 градусы. У першыя суткі лета ўначы будзе пераважна без ападкаў. Раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, а ў асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5—12 градусаў, а днём — ад плюс 19 градусаў да 26 цяпла, на крайнім паўднёвым захадзе слупок тэрмометра падымецца да плюс 17—18 градусаў.

Чакаецца, што ў чацвер будзе яшчэ цяплей. У гэты дзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 7—14 градусаў, днём — ад плюс 17 градусаў да 24 цяпла, а па ўсходзе — плюс 25—27 градусаў. У пятніцу ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе вагацца ад 8 да 14 градусаў цяпла, а ўдзень — ад 17 да 24 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у суботу ўначы пераважна без ападкаў, а раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—12 цяпла, а днём ад плюс 17 градусаў да 24 градусаў. На поўдні ў гэты дзень будзе на пару градусаў цяплей.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».