Вы тут

Колькі у Беларусі пражывае дзяцей і якія самыя папулярныя імёны?


На 1 студзеня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь пражывала 1 847 711 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, што складае 20% ад усяго насельніцтва рэспублікі, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Фота: pixabay.com

80,4 працэнта з іх пражываюць у гарадской мясцовасці, 19,6 працэнта — у сельскай. На 1000 хлопчыкаў прыпадала 949 дзяўчынак.

Самыя папулярныя імёны ў 2021 годзе (паводле звестак Міністэрства юстыцыі): сярод хлопчыкаў Максім, Марк, Міхаіл, сярод дзяўчынак Аліса, Ганна, Марыя, Сафія.

У рэспубліцы на канец 2021 года налічвалася 19 радзільных дамоў, 19 дзіцячых бальніц, 408 дзіцячых паліклінік і арганізацый аховы здароўя, якія маюць дзіцячыя аддзяленні (кабінеты). На 10 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 0 да 17 гадоў прыпадала 24 практыкуючых урача педыятрычнага профілю. Ахоп агледжаных дзяцей, якія падлягалі медыцынскім прафілактычным аглядам, склаў 99,99 працэнта

99,1% бацькоў ацэньваюць стан здароўя сваіх дзяцей як «добры» і «здавальняючы»

У 2021 годзе 95 596 чалавек сталі атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог з ліку сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.

На пачатак 2021/2022 навучальнага года ў дзіцячых школах мастацтваў займаліся 115,4 тыс. чалавек. У 2021 годзе 1 50 0000 чалавек займаліся фізічнай культурай і спортам. У аздараўленчых лагерах за летні перыяд у 2021 годзе адпачылі 344,2 тыс. дзяцей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».