Вы тут

«Тэлевяршыня» зноў уручае ўзнагароды!


Пасля перапынку ў 5 гадоў зноў пачаў сваю работу Нацыянальны тэлевізійны конкурс «Тэлевяршыня» — сёлета ён адбыўся 14-ы раз. У склад сяброў журы ўвайшлі вядомыя культурныя дзеячы Беларусі. Сярод іх — дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская, народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў, прафесар кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Булацкі.


Падчас урачыстай цырымоніі абвяшчэння вынікаў «Тэлевяршыні» кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка засяродзіў увагу на тым, што тэлежурналістыка перажывае новы этап свайго развіцця ва ўмовах інфармацыйнай вайны, выклікаў і пагроз:

— Фактычна на працягу апошняга часу вы мужна, самааддана працуеце ў эфіры, ствараеце новыя праграмы. З'яўляюцца новыя патрыятычныя асобы. Правядзенне конкурсу «Тэлевяршыня», падвядзенне вынікаў, уручэнне ўзнагарод — знакавая і доўгачаканая падзея для журналістаў, вядучых, гукааператараў, рэжысёраў — усіх тых, хто стварае праграмы, фарміруе новыя ідэі, дорыць нам радасць. Для кожнага чалавека, які працуе ў кадры, важная любоў гледача, ацэнка глядацкай аўдыторыі, але не менш важная ацэнка калег па цэху. Гэта пэўны шлях да вяршыні вашых творчых прафесій.

Ігар Сергеенка абвясціў прывітальны адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У ім кіраўнік краіны адзначыў, што дзякуючы таленавітым журналістам, іх майстэрству і імкненню да дасканаласці беларускае тэлебачанне набыло пазнавальны і непаўторны стыль. Сапраўдным адкрыццём стала айчынная аўтарская журналістыка — хлёсткая і дынамічная, якая пераканаўча адказвае на інфармацыйныя выклікі нашага часу.

Першыя ўзнагароды Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу атрымалі супрацоўнікі рэгіянальных медыя:

  • У намінацыі «Найлепшы рэгіянальны тэлевізійны праект» пераможцам стаў праект «Брэсцкая крэпасць».
  • Найлепшай вядучай рэгіянальнага тэлебачання стала Капіталіна Зінкевіч.
  • Узнагароду найлепшага журналіста рэгіянальнага тэлебачання атрымаў Сяргей Пеклін.
  • У наступную катэгорыю, адзначаную статуэткамі «Тэлевяршыні», увайшлі айчынныя тэлепраграмы.
  • Найлепшай ранішняй інфармацыйна-забаўляльнай тэлепраграмай стала «Наша раніца».
  • У намінацыі «Найлепшая культурна-асветніцкая тэлепраграма» адзначылі «Жывую спадчыну».
  • Праект тэлеканала Беларусь-3 «Вечары з сімфанічным аркестрам «Рэха вайны» перамог у катэгорыі «Музычны забаўляльны праект».
  • У катэгорыі «Спартыўны праект» найлепшай стала праграма тэлеканала Беларусь-5 «Алімпійская раніца».
  • Намінацыя «Дзіцячая, юнацкая праграма» скарылася праграме «Я ведаю».
  • Найлепшай у катэгорыі «Расследавальніцкая журналістыка» стала серыя расследаванняў Другога нацыянальнага канала.
  • У намінацыі «Ток-шоу» статуэтку атрымала перадача «Клуб рэдактараў» канала Беларусь-1.
  • «P.S. Пастскрыптум» атрымала статуэтку ў катэгорыі «Найлепшая грамадска-палітычная, публіцыстычная праграма».
  • Пераможцай у намінацыі «Выніковая тэлепраграма» стаў «Галоўны эфір».
  • У катэгорыі «Праграма-інтэрв'ю» адзначылі «Скажинемолчи» тэлеканала Беларусь-1.
  • Найлепшым дакументальна-тэлевізійным праектам абвясцілі праект «ЧАЭС 35. Горыч палыну».
  • А сярод інфармацыйных праграм перамаглі «Нашы навіны».
  • Падчас цырымоніі ўручэння ўзнагарод Нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня» былі адзначаны і персаналіі.
  • Прыз за рэжысуру атрымала каманда XІІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь».
  • Пераможцай у намінацыі «Вядучы інфармацыйнай праграмы» стала Паліна Шуба, тэлеперадача «Панарама».
  • Найлепшы рэпарцёр — Ксенія Лебедзева, Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі.
  • Грыгорый Азаронак атрымаў статуэтку як найлепшы вядучы грамадска-палітычнай, публіцыстычнай праграмы.
  • Ігару Туру ўручылі ўзнагароду за найлепшую аўтарскую тэлепраграму.
  • У намінацыі «Аўтарскі блог на тэлебачанні» перамагла Марыя Пятрашка.
  • Пераможцай XІV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў галоўнай намінацыі «Праект года» стаў «Х-фактар. Суперфінал. Прамы эфір».
  • Таксама ў гэтым годзе была ўведзена новая намінацыя — «Адзіны фронт». Спецыяльныя прызы былі ўручаны журналістам, якія працавалі на беларуска-польскай граніцы ў лагеры для бежанцаў.

Арганізатарамі Нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня» выступаюць Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

Арына КАРПОВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?