Дарагія сябры, калегі!
Паважаныя суайчыннікі і госці Беларусі!
Віншую вас з надыходзячым Сусветным днём навакольнага асяроддзя, а эколагаў — з прафесійным святам!
За апошнія дзесяцігоддзі ў краіне палепшылася экалагічная сітуацыя па шэрагу кірункаў, звязаных са станам атмасфернага паветра, водных рэсурсаў і экасістэм, асобных біялагічных відаў. Дасягнуць такіх поспехаў у справе аховы навакольнага асяроддзя атрымалася пры непасрэдным удзеле эколагаў-прафесіяналаў і аматараў, прадстаўнікоў грамадскасці і вучоных. Дзякуй вам за энтузіязм і любоў да прыроды Беларусі, за неабыякавасць і клопат пра яе стан і захаванне самых каштоўных багаццяў: празрыстага паветра, зеляніны лясоў, крыштальнасці рэк і азёр, разнастайнасці відаў флоры і фаўны.
Сёння многія беларускія кампаніі выбіраюць шлях пераходу ад лінейнай да цыркулярнай эканомікі, укараняюць «зялёныя» тэхналогіі ў сваю дзейнасць, шукаюць спосабы зрабіць свой тавар больш карысным як для чалавека, так і для наваколля. За такім адказным, экадружалюбным падыходам — будучыня.
Падрастае маладое пакаленне беларусаў, для якіх ахова навакольнага асяроддзя — не пустыя словы, а штодзённая і любімая справа. Усё больш людзей у краіне цікавіцца праблемамі змены клімату, росту колькасці адходаў, змяншэння біялагічнай разнастайнасці і шукаюць спосабы іх вырашэння. Упэўнены, што толькі сумеснымі намаганнямі людзей самых розных прафесій і ўзростаў — ад школьнікаў да супрацоўнікаў прамысловых прадпрыемстваў — мы зможам зрабіць нашу родную зямлю яшчэ больш чыстай і прыгожай, а суіснаванне чалавека і жывой прыроды — больш гарманічным.
Шчыра жадаю ўсім, хто звязаў сваё жыццё з аховай навакольнага асяроддзя, здароўя, радасці, поспехаў у вашай высакароднай справе, новых цікавых праектаў, дабрабыту і шчасця!
Няхай кожная ваша справа ідзе на карысць роднай прыродзе!
Андрэй ХУДЫК, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Абарона вачэй і модны аксесуар.
Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.