Вы тут

Функцыянал асабістага кабінета абітурыента БДУ пашыраецца


Цяпер абітурыенты змогуць падаць дакументы адначасова на спецыяльнасці розных факультэтаў. Гэта пілотная ініцыятыва датычыцца пакуль толькі дзвюх груп спецыяльнасцяў матэматычнага і фізічнага профіляў. Такое новаўвядзенне павялічвае шанцы абітурыента стаць студэнтам вядучай ВНУ краіны.


Да першай групы адносяцца спецыяльнасці факультэтаў прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, механіка-матэматычнага і Сумеснага інстытута БДУ і Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта (усяго 17 спецыяльнасцяў).

Другую групу склалі спецыяльнасці факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, фізічнага факультэта, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава і Сумеснага інстытута БДУ і Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта (усяго 11 спецыяльнасцяў). Пры электроннай падачы дакументаў абітурыент пазначае першай прыярытэтную для яго спецыяльнасць, а затым расстаўляе па прыярытэтах усе астатнія, па якіх праводзіцца агульны конкурс. Абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе на першую ўказаную імі спецыяльнасць (напрамак спецыяльнасці), удзельнічаюць у конкурсе на наступныя спецыяльнасці (напрамкі спецыяльнасцяў) з названага імі прыярытэтнага пераліку.

Калі гэта спецыяльнасць іншага факультэта, то дакументы будуць перанакіраваны супрацоўнікамі тэхнічнага сакратарыята пры ўмове, што выбар праходзіць у рамках адной группы спецыяльнасцяў, і абітурыенту не давядзецца «ўручную» перанакіроўваць іх у сакратарыят іншых факультэтаў.

У БДУ нагадалі, што асабісты кабінет абітурыента дае магчымасць падаць дакументы ў электронным выглядзе, запоўніць анкету і заяву, загрузіць фота, размясціць адсканаваныя атэстат або дыплом, сертыфікаты ЦТ, дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы пры паступленні. Электронны рэсурс не замяняе падачу арыгіналаў дакументаў абітурыентам асабіста, а толькі дазваляе звяртацца адразу ў сакратарыят сваіх факультэтаў, абыходзячы грамадскую прыёмную камісію. Таксама асабісты кабінет дазваляе на працягу ўсёй прыёмнай кампаніі ў анлайн-рэжыме на асабістых камп’ютарах, планшэтах і смартфонах адсочваць падрабязную інфармацыю аб бягучым прахадным бале на абраную спецыяльнасць. Па завяршэнні прыёму ў асабістым кабінеце размяшчаюцца звесткі аб залічэнні.

Асабістыя кабінеты будуць даступныя з 15 чэрвеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».