Вы тут

Юрысты, натарыусы і адвакаты сёння бясплатна кансультуюць


Прававую дапамогу сёння да Дня абароны дзяцей аказваюць юрысты, натарыусы і адвакаты па ўсёй краіне. Па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі, бясплатныя юрыдычныя кансультацыі па пытаннях працоўнага, сямейнага, грамадзянскага права, прымусовага выканання, сацыяльнай дзейнасці дзяржавы і іншых могуць атрымаць ад спецыялістаў сем’і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці.


Фота: pixabay.com

Беларускія натарыусы чакаюць сёння наведвальнікаў асабіста або па тэлефоне ва ўсіх натарыяльных бюро і канторах краіны. Поўны спіс, адрасы і тэлефоны можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсці натарыуса».

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама сумесна з Мінскай абласной натарыяльнай палатай і Мінскай абласной калегіяй адвакатаў праводзіць бясплатныя кансультацыі з 10.00 да 13.00 па адрасу: г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68, каб. 104. Папярэдне можна званіць па нумары 8 (017) 208 58 01.

Натарыусы Брэсцкай вобласці арганізуюць прамыя тэлефонныя лініі для кансультацый па пытаннях здзяйснення натарыяльных дзеянняў у сферы шлюбна-сямейных адносін і абароны правоў дзяцей, у тым ліку афармлення спадчыны, сведчання даверанацей, згод, шлюбных дагавораў, пагадненняў аб дзецях і пагадненняў аб выплаце аліментаў.

  • З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (01632) 2-15-85 на пытанні адкажа Андрэй Мікалаевіч Рэпіха, загадчык натарыяльнай канторы Пружанскга раёна.
  • З 13.00 да 16.00 па нумары8 (01655) 6-28-47 чакае пытанняў Мікалай Іванавіч Пявец, загадчык натарыяльнай канторы Столінскага раёна.

У Віцебскай абласной натарыяльнай палаце па нумары 8 (0212) 60 85 15 з 10.00 да 12.00 чакаюць пытанняў па натарыяльнай дзейнасці.

Аддзелы ЗАГС раённых (гарадскіх) выканкамаў Віцебскай вобласці, адміністрацый раёнаў Віцебска пракансультуюць па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у ЗАГСах і прастаўлення адзнак.

Пытанні, звязаныя са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў з удзелам непаўналетніх, у тым ліку тых, што датычацца парадку афармлення здзелак з удзелам непаўналетніх, афармлення згод на выезд дзяцей за межы Беларусі, і іншых, могуць сёння задаваць Святлане Мазалеўскай, натарыусу Гродзенскай натарыяльнай акругі ўсе жадаючыя з 10.00 да 16.00 па нумары +375 152 62 60 87.

Усе абласныя і Мінская гарадская калегіі адвакатаў сёння таксама ладзяць бясплатныя кансультацыі для шматдзетных сем’яў і сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды. Натарыусы чакаюць наведвальнікаў з 9.00 да 18.00 ва ўсіх юрыдычных кансультацыях краіны, адрасы якіх можна ўдакладніць на сайце Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА), або сайтах тэрытарыяльных калегій.

Кіраўніцтва БРКА і тэрытарыяльных калегій адвакатаў будуць кансультаваць з 9.00 да 13.00.

  • Старшыня БРКА Аляксей Іванавіч Швакаў чакае наведвальнікаў па адрасу: г. Мінск, вул. В.Харужай, 3-226.
  • Старшыня Брэсцкай калегі адвакатаў Тамара Анатолеўна Шатлікава пракансультуе па адрасу: г. Брэст, вул. 17 Верасня, 26.
  • Старшыня Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Алена Міхайлаўна Барашкова ладзіць прыём і бясплатнае кансультаванне для шматдзетных для сем’яў і сем’яў, дзе выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, па адрасу г. Віцебск, (вул. Савецкая, 2Б).
  • Старшыня Гомельскай абласной калегіі адвакатаў Сяргей Іванавіч Ефімовіч чакае грамадзян па адрасу: г. Гомель, пр-т. Леніна, 4.
  • Старшыня Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў Вадзім Валер’евіч Чарапіца пракансультуе па адрасу: г. Гродна, вул. 1 Мая, 19.
  • Старшыня Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Яўген Мікалаевіч Кавалёў ладзіць бясплатныя кансультацыі па адрасу: г. Магілёў, вул. Першамайская, 77.
  • Старшыня Мінскай абласной калегіі адвакатаў Максім Сяргеевіч Церашкоў праводзіць прыём па адрасу: г. мінск, вул. Ляўкова, 43-213.
  • Старшыня Мінскай гарадской калегіі адвактаў Вера Шенадз’еўна Арэшка прымае наведвальнікаў па адрасу: г. Мінск, вул. В.Харужай, 3-200.

Спецыялісты галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама з 9.00 да 13.00 пракансультуюць па пытаннях работы органаў натарыяту, ЗАГСаў, прстаўлення апастылю. Звяртацца з пытаннямі можна па нумары 8 (0212) 67 56 70, 66 50 32.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама прымеркавала бясплатную прававую дапамогу не толькі да Дня абароны дзяцей, але і да Дня бацькі. Спецыялісты сталічных ЗАГСаў, органаў прымусовага выканання, натарыусы, адвакаты ў фармаце прамых тэлефонных ліній і асабіста чакаюць сёння цягам дня наведвальнікаў з сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія, каб адказаць на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю спецыялістаў.

Тэматыку кансультацый, імя спецыяліста, нумар тэлефона і адрас для наведвання можна паглядзець па спасылцы.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.