У нашай краіне праводзіцца маштабная работа па прыцягненні дзяцей і падлеткаў да вывучэння правіл дарожнага руху і фарміраванні бяспечных паводзін. Нават творчыя заняткі можна выкарыстаць для таго, каб даць дзецям карысную інфармацыю. Гэта выдатна прадэманстраваў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Першага чэрвеня ва ўстанове прайшла ўрачыстыя цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага творчага конкурсу «Прытрымліваемся законаў дарог», арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі.
Да творчых спаборніцтваў далучыліся навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах цэнтраў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і іншых дзіцячых адукацыйных устаноў з усіх рэгіёнаў краіны. Падчас абласных адборачных тураў 250 конкурсных работ ў намінацыях «Малюнак», «Выраб» і «Сачыненне» былі прадстаўлены на заключны этап. Сярод іх рэспубліканскае журы вызначыла працы 9 пераможцаў і 18 прызёраў. Пераможцы атрымалі каштоўныя прызы.
Лепшыя работы творчага конкурсу «Прытрымліваемся законаў дарог» размешчаны на выстаўцы, якая будзе працаваць ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці да сярэдзіны чэрвеня.
Таксама Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці першы дзень летніх канікул сустракае вялікім дзіцячым святам, у сталіцу сёння з’язджаюцца юныя таленты з розных куткоў Беларусі. Для сталічных выхаванцаў і гасцей у цэнтры падрыхтаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, канцэрты і цікавыя сустрэчы.
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ
Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА
Запрашаем на работу... але не ўсіх.
Авен. Панядзелак прынясе вам рамантычны настрой, хаця трэба працаваць
Надышоў жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час.
Каля 90 працэнтаў насельніцтва пакутуе ад парушэнняў сну.