Вы тут

Кнігадар


Кнігі ад сучасных пісьменнікаў Беларусі – школьнікам Станькава

Традыцыйны красавіцкі суботнік прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў правялі ў вёсцы Станькава, што ў Дзяржынскім раёне: удзельнічалі ў добраўпарадкаванні старога парка і падарылі невялікую бібліятэку кніг вучням Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея.


Са старшакласнікамі сустракаліся старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч, намеснік старшыні СПБ, намеснік дырэктара ВД “Звязда” – галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва” Аляксей Чарота, член прэзідыума СПБ, журналістка газеты “СБ. Беларусь сегодня” Ірына Аўсеп’ян. У бібліятэчцы, падараванай станькаўскім школьнікам, ёсць кнігі Алены Стэльмах, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Сяргея Трахімёнка, Ягора Конева, іншых сучасных празаікаў, паэтаў, дзіцячых пісьменнікаў.

“Дзяржыншчына – унікальнае літаратурна-мастацкае асяроддзе, – каментуе падзею старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. – У самім Дзяржынску, Станькаве пабывалі многія пісьменнікі: як з Беларусі, так і з замежжа. Мы вырашылі паяднаць гісторыю і сучаснасць, таму працавалі тут на суботніку. І першую бібліятэчку з запланаваных намі падарункаў для школьных бібліятэк краіны падаравалі вучням мясцовай школы. У бліжэйшыя месяцы збіраемся ад Саюза пісьменнікаў праехаць па розных школах краіны і падараваць кнігі сучасных аўтараў. Так што пачалася асветніцкая акцыя, звязаная з пашырэннем прасторы роднага слова. Будзем у розных куточках Беларусі расказваць пра сучасную літаратуру”.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?