Вы тут

7 стадый, якія праходзіць мужчына, перш чым зразумець, што вы — тая самая...


Усе самыя вялікія памылкі ў зносінах з мужчынамі мы, жанчыны, дапускаем тады, калі думаем, што яны адчуваюць і думаюць таксама, як і мы. Але гэта зусім не так. Псіхолагі вылучаюць 7 стадый, якія праходзіць мужчына, перш чым закахацца па-сапраўднаму. Калі жанчына ўпершыню бачыць мужчыну, то мімаволі пачынае яго ацэньваць па наступных параметрах: інтэлект, магчымасці, таленты, дагледжанасць. Мы імгненна імкнёмся вызначыць, да якога сацыяльнага статусу ён належыць. Усё гэта мы робім неўсвядомлена — так уладкаваны наш мозг. Мужчыны ж у сваю чаргу, калі ўпершыню бачаць дзяўчыну, ацэньваюць толькі тое, наколькі яна фізічна прывабная менавіта для яго. Такім чынам, мужчыны і жанчыны закохваюцца па-рознаму. Разуменне гэтай розніцы дазволіць выбудаваць сапраўды трывалыя адносіны з правам на шчаслівую будучыню.


Якія ж стадыі праходзяць мужчыны?

1. Знешняя прывабнасць. Што ні кажы, знешняя прыгажосць мае вялікае значэнне. Знешнасць — гэта першае, што прыцягвае і зацікаўлівае. Такая мужчынская прырода і псіхалогія. І ў кожнага ёсць свае перавагі, свой ідэал жанчыны. Часам нават самі мужчыны не могуць сфармуляваць, што менавіта ім падабаецца ў канкрэтнай дзяўчыне. Але адназначна, кожнаму з іх прыемна быць на вышыні ў кампаніі прыгожай дамы. Так яны адчуваюць перавагу перад сваім асяроддзем: «Чым прывабней мая жанчына, тым больш упэўнены ў сабе я». Але таксама важна разумець, што кахаюць усё ж не за знешнасць. Бо адной толькі знешнасцю сімпатыя не абмяжоўваецца. З прыгажосцю вельмі хутка звыкаешся, і ў нейкі момант яна паступова адыходзіць на другі план. Больш важную ролю, зразумела, маюць асабістыя якасці: прыязнасць, пачуццё гумару, інтэлект.

Паводле даследавання, чым даўжэй погляд мужчыны пры першай сустрэчы затрымліваецца на жанчыне, тым большую цікавасць яна ў яго выклікае.

2. Прыцягненне. Калі ўпадабаная дзяўчына адказвае ўзаемнасцю на ўвагу мужчыны, то яго цікавасць узмацняецца і пераходзіць на другую стадыю — прыцягненне. Менавіта на гэтай стадыі ён прымае рашэнне — заваёўваць дзяўчыну ці не. Варта мець на ўвазе, што ў мужчыны яшчэ няма глыбокіх пачуццяў і прыхільнасці, таму ён можа зусім лёгка і без глыбокіх перажыванняў расстацца з ёй, калі яна раптоўна адмовіць.

Дарэчы, мужчыну можа падабацца адначасова некалькі жанчын. Ён можа аказваць пэўныя знакі ўвагі кожнай з іх для таго, каб канчаткова высветліць, якая з іх рэагуе на яго цікавасць.

3. Заваёва. На гэтай стадыі ўсё, пра што турбуецца мужчына, — як прымусіць яе закахацца. І ён не супакоіцца, пакуль не будзе ўпэўнены, што дасягнуў сваёй мэты. Ён усяляк спрабуе ўразіць: запрашае на спатканні, клапоціцца, ахоўвае, купляе падарункі. Гэта той самы перыяд, які жанчынам падабаецца найбольш за ўсё. І, вядома, хацелася б, каб ён не заканчваўся. Бо менавіта зараз мужчына імкнецца паказаць сябе ў самай выгаднай пазіцыі: які ён моцны, клапатлівы, цікавы. Менавіта ў гэты перыяд жанчына можа адчуваць сябе каралевай, паколькі атрымлівае дастаткова эмоцый, часу, фінансавых уліванняў і ўвагі з боку прыхільніка. Як толькі ён зразумее, што дзяўчына закахалася, тады і пачне сур'ёзна задумвацца, ці хоча мець адносіны з ёй. На гэтым этапе дзяўчына можа сапраўды адчуць каханне, а вось мужчына — яшчэ не.

Не спакушайцеся пры першых праявах увагі з боку мужчыны. І не паказвайце сваю вялікую цікавасць на дадзеным этапе заляцанняў. Няхай партнёр сумняваецца ў вашых пачуццях. Гэта прымусіць яго мацней праяўляць свае якасці.

Псіхолагі раяць не прымаць у гэты перыяд важных рашэнняў, бо хутка неверагоднае адчуванне эйфарыі можа прайсці, а закаханасць зменіцца перасыццю.

4. Павага. Калі партнёр бачыць, што дзяўчына вартая яго павагі, ён будзе імкнуцца яе скараць. Бо для самога мужчыны запатрабаванне ў павазе стаіць на першым месцы, таму ён і на жанчыну праецыруе гэтую якасць. Тут усе проста: ён не можа кахаць жанчыну, якую не паважае. А паважае толькі тады, калі яна паважае сябе і трансліруе сваю жаноцкасць. На гэтай стадыі мужчына пачынае ўсведамляць, што з гэтай жанчынай ён адчувае сябе асаблівым, не так, як з іншымі, разумее, што яна вартая яго часу, намаганняў, увагі і кахання. Як ніколі раней, ён шануе, што ў яго ёсць, і не хоча страчваць гэта.

5. Давер. Давер — гэта адкрытыя ўзаемаадносіны, пабудаваныя на ўпэўненасці ў прыстойнасці і надзейнасці партнёра. У большасці адносін давер ідзе за павагай. Многія мужчыны схільныя захоўваць сваё эмацыянальнае мінулае ў сабе. Але калі мужчына сур'ёзна зацікаўлены ў жанчыне, то абавязкова захоча падзяліцца з ёй усім тым важным, што было і ёсць у яго жыцці. Такім чынам, калі мужчына адчувае, што гэта жанчына — для яго, ён не баіцца адкрыць сваё сэрца. Яму хочацца дзяліцца сваімі планамі, расказваць пра свае мэты і намеры. Бо для яго важнае яе меркаванне.

Менавіта зараз ён ацэньвае, якія вынікі прынеслі ўсе яго дзеянні, наколькі моцна дзяўчына прывязалася і закахалася — гэта значыць, яна ўсміхаецца, яна шчаслівая і ёй добра разам з ім. І здавалася б, што ўсё добра.... Але толькі зараз мужчына падыходзіць да прыняцця рашэння. Усе заляцанні, увага, спатканні і кветкі раптам кудысьці знікаюць.

6. Сумненні. Гэтая стадыя павінна быць абавязкова! Хоць усё ідзе ў патрэбным напрамку і складваецца лёгка, большасць мужчын пачынаюць сумнявацца ў сабе і сваіх адносінах. Калі ён разумее, што ўлюбляецца, першае, што адчувае, — гэта адмаўленне. Бо хлопцы, якія не прывыклі да сур'ёзных адносінаў, не жадаюць прымаць факт, што ў іх жыцці з'явілася асаблівая жанчына. Яны звычайна спрабуюць сказаць сабе, што гэта проста чарговая інтрыжка. Таму што не гатовыя прызнаць, што сталі слабымі, што закаханасць робіць іх такімі. Мужчына ўвесь час задае сабе пытанні: ці сапраўды я яе кахаю? Ці буду я шчаслівы з ёй? І з-за пастаянных сумненняў псіхіка яго ў гэты перыяд дзейнічае па прынцыпе набліжэння і аддалення. Бо ў мужчыны аўтаматычна чаргуюцца дзве патрэбы: то блізкасці, то незалежнасці. Чым больш ён аддаліцца, тым з большай сілай потым прыцягнецца.

Памятайце: калі мужчына аддаляецца, жанчыне важна заставацца спакойнай. Не варта прад'яўляць прэтэнзіі, калі ён праяўляе менш увагі.

Менавіта зараз як ніколі мужчын адольвае страх. Яны баяцца, што недастаткова добрыя, і ў той жа час баяцца, што ім будзе балюча, бо яны ўжо даверыліся гэтай жанчыне. Таму адчуваюць сябе ўразлівымі. На гэтай стадыі многія хлопцы спрабуюць збегчы, але ў рэшце рэшт разумеюць, што дзяўчына каштоўная для іх і страх страціць яе перавышае ўсе астатнія.

7. Прыняцце. Стадыя, на якой большасць мужчын усведамляе, што гэтая незвычайная жанчына — адна на мільён. Ён, нарэшце, разумее, што яна — найлепшае, што магло з ім здарыцца. Гэтая жанчына зараз частка яго, і ён не можа ўявіць сваё жыццё без яе. Партнёр будзе прапаноўваць дапамогу, аказваць належную ўвагу і ўласна вырашаць вашыя праблемы. Прымаючы важныя рашэнні, закаханы мужчына заўсёды параіцца са сваёй жанчынай, бо яму важна ведаць яе меркаванне, яе інтарэсы стануць прыярытэтнымі.

Памятайце: калі вы хочаце заваяваць яго сэрца і зрабіць так, каб ён меў патрэбу ў вас, варта прымушаць дамагацца вашага кахання. Чым больш мужчына ўкладвае сваіх рэсурсаў (час, грошы, энергія, эмоцыі) у зносіны з вамі, тым мацней ён шануе вас як жанчыну.

Алена ШАЎЧЭНКА

Загаловак у газеце: Закаханы па ўласным жаданні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».