Вы тут

Шадрынск з беларускімі традыцыямі


Шадрынск з беларускімі традыцыямі

У Паўднёвае Зауралле Расіі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя прыехалі з Беларусі перасяленцы, “прычым ехалі цэлымі сёламі ды вёскамі”. “На той час то была Кісялёўская рэформа, – гаворыць дырэктар Цэнтра рускай народнай культуры “Лад” з горада Шадрынска Курганскай вобласці Ірына Спірына. – І цяпер у Шадрынску шмат людзей, у якіх родавыя карані – з Беларусі. Яны захавалі тут свае традыцыі”.

Адзначым, што рэформа тая праводзілася ў Расійскай імперыі ў 1837-41 гадах па ініцыятыве Паўла Кісялёва, тагачаснага міністра дзяржмаёмасці. Спасылку на відэасюжэт, які выйшаў на абласным тэлебачанні, даслала ў рэдакцыю кіраўніца суполкі “Батькавщина” Людміла Урванцава. Дзякуючы цесным кантактам з актывістамі беларускай дыяспары супрацоўнікі цэнтра “Лад” шмат ведаюць з гісторыі жыцця беларусаў у Паўднёвым Заураллі. У цэнтры прадстаўлены традыцыйныя беларускія вырабы з саломкі – рамяством валодаюць нашчадкі перасяленцаў. Ёсць кнігі, выдадзеныя на тэрыторыі Беларусі, стылізаваныя беларускія касцюмы, ручнікі. Некалькі гадоў таму на базе “Лада” было адкрыта аддзяленне НКЦ беларусаў Зауралля “Батькавщина”. “Заключана пагадненне аб супрацы: і пісьмовае, і душэўнае, – расказала Людміла Урванцава. – У нас поўнае паразуменне: што мы, славяне, павінны памятаць пра свае агульныя родавых карані ды імкнуцца быць разам”. І менавіта ў Шадрынску прайшоў сёлета канцэрт з удзелам беларусаў Зауралля ў Дзень яднання народаў Беларусі ды Расіі, які прысвячаўся і Году культурнай спадчыны народаў Расіі.

Ствараецца медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы

Пра тое 3 красавіка ў тэлеэфіры СТВ заявіў Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі ды Расіі Дзмітрый Мезенцаў: “Бакі над гэтым пытаннем працуюць, рыхтуюць прапановы. Мы павінны выйсці на адзіны партал, асучасніць дзейнасць кампаніі “БелРос”, прааналізаваць працу друкаваных СМІ. Але самае галоўнае: мы павінны зрабіць гранічна даступным інфарэсурс для мільёнаў людзей, на якім будзем расказваць пра нашу гісторыю, сучаснасць, пра абарону гістарычнай праўды”.

Ад Комі да Брэста. І да Масквы…

Мы пісалі ўжо, што напярэдадні Новага года выйшла кніга “Ад Комі да Брэста. Дарогай памяці і славы” – яе падрыхтавалі актывісты Беларускай НКА Рэспублікі Комі (гл.: “Знайшлі спачын пад нашым небам” – ГР, 25.02.2022). Кніга прысвечана жыхарам Комі, якія ваявалі ў Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Беларусі. Прэзентацыя выдання прайшла 2 красавіка ў Доме дружбы народаў Рэспублікі Комі ў Сыктыўкары – у час канферэнцыі. Ладзіла яе згаданая беларуская суполка у гонар Дня яднання і з нагоды 25-годдзе Беларускай НКА ў Комі. Экзэмпляры кнігі перададзены і ў Маскву: у ФНКА Беларусаў Расіі.

Раман на трыбуне ААН

Намеснік Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі, Старшыня РНКА “Беларусы Крыма” Раман Чагрынец выступіў 29 сакавіка на 50-м пасяджэнні 49-й Чарговай сесіі Савета па правах чалавека ААН. Пра тое паведамляецца на партале ФНКА Беларусаў Расіі. Ён прадстаўляў на пасяджэнні, якое прысвячалася праблемам расізму ў свеце, грамадзянскую супольнасць Расіі. Поўны тэкст выступлення ёсць у інтэрнэце. Наш супляменнік заявіў: “Я, як этнічны беларус, выказваю меркаванне беларускай грамадскасці Расіі. Я перакананы, што русафобію і беларусафобію, якая набірае абароты ў заходнееўрапейскіх краінах, неабходна асудзіць і спыніць. А мы павінны аказаць максімальную падтрымку нашым суайчыннікам. Любыя канфлікты на глебе этнічнай прыналежнасці недапушчальныя і вартыя пакарання”.

Іван Ждановіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?