Спатрэбіцца. Аснова: пясочнае печыва са смакам адтопленага малака — 300 г, масла — 100 г. Начынка: згушчанае малако (варанае) — 1 бляшанка, бананы — 3 шт., вяршкі — 450 мл, цукровая пудра — 2 ст. л., какава ці шакаладны топінг.
Здрабняем печыва ў крошку. Уліваем да яе растопленае масла. Пераціраем.
Утрамбоўваем печыва ў форму і адпраўляем у халадзільнік на 20 хвілін.
Наносім тоўсты пласт згушчанага малака. Рэжам бананы і выкладваем у форму.
Узбіваем вяршкі з цукровай пудрай да ўстойлівых пікаў. Напаўняем імі кандытарскі мяшок і ўпрыгожваем верх пірага. Зверху паліваем шакаладам або пасыпаем какавай.
Абавязкова даем торціку настаяцца ў халадзільніку!
Спатрэбіцца: кефір — 1 л, малако — 1 л, яйкі — 6 шт., соль — 4 ч. лыжкі (або на смак), чырвоны востры перац — 1/3 ч. лыжкі, кмен — дробка, часнок — 1 зубчык, невялікі пучок рознага зяленіва: кроп, кінза, зялёная цыбуля.
У рондаль выліць малако і кефір, паставіць на пліту. Не даводзячы да кіпення, уліць тонкім струменьчыкам у гарачую малочна-кефірную сумесь злёгку ўзбітыя з соллю яйкі. Давесці да кіпення і варыць, памешваючы, на невялікім агні некалькі хвілін да моманту аддзялення сыроваткі.
Зняць з агню, даць астыць 1-2 хвіліны і дадаць здробненае зяленіва і чырвоны перац, выціснуць зубчык часнаку.
Выліць масу ў друшляк, высланы марляй, складзенай у два пласты. Выраўнаваць сырную масу лыжкай.
Закруціць марлю вузлом, даць сцячы сыроватцы. Потым марлю раскруціць, кругляшок сыру, які ўтварыўся, прыкрыць краем марлі, зверху пакласці сподак і паставіць на яго які-небудзь груз.
Прыбраць у халадзільнік на некалькі гадзін.
Выдатна з чорным хлебам і памідорамі.
Пышны букет бэзу здольны напоўніць вясновай духмянасцю любое памяшканне, але, на жаль, у вазе гэтая прыгажосць жыве не больш за суткі. Але пры правільным доглядзе букет будзе радаваць свежасцю і водарам больш за тыдзень. Каб бэз у вазе стаяў значна даўжэй, трэба выконваць некалькі нескладаных правіл.
Ідэальны час зрэзкі — ранняя раніца або позні вечар. Лепш гэта рабіць, калі суквецці ўжо распусціліся на 2/3.
Галінкі зразаюць наўскос чыстымі вострымі нажніцамі або секатарам. Калі ў вас няма магчымасці адразу пасля збору паставіць бэз у ваду, паспрабуйце знайсці ўвільготненую анучку, якой трэба абгарнуць зрэзы сцеблаў. Пераносіць букет лепш у закрытым пакаванні з мяккай паперы.
Каб захаваць букет надоўга, расшчапіце вострым лязом кончыкі сцёблаў: так яны будуць больш інтэнсіўна ўбіраць вільгаць. Можна таксама абстукаць 3 см ніжняй часткі галінак малатком. Калі галіны былі зрэзаны з вялікага куста і маюць шчыльную грубую кару, дадаткова надрэжце яе на 3-4 см уздоўж валокнаў у ніжняй частцы. Улічыце, што гэтыя працэдуры варта праводзіць непасрэдна перад апусканнем у ваду: на паветры «аголеныя» месцы хутка страцяць паглынальную здольнасць.
Падоўжыце жыццё кветак, выдаліўшы з галінак лісты, якія не дазваляюць захаваць неабходную вільгаць.
Захаваць бэз у вазе дапаможа падкісленая вада пакаёвай тэмпературы. Дадайце некалькі кропель воцату або парашок лімоннай кіслаты — так змякчыцца вада і павялічыцца тэрмін жыцця букета. Ёсць і іншы варыянт гаючага раствору, які рыхтуецца з разліку 1 сталовая лыжка цукру на літр вады. Універсальным «выратавальнікам» для зрэзаных кветак з'яўляецца таблетка ацэтылсаліцылавай кіслаты (аспірыну).
Сцвярджаюць таксама, што бэз можа доўга захоўваць свежасць, калі выкарыстоўваць наступны метад: зразаем як мага таўсцейшыя і доўгія галіны; кіпяцім неабходную колькасць вады; бяром вялікую вазу і наліваем на дно крыху вады; наліваем гарачую ваду і ставім букет у ваду. Захоўваць букет такім чынам можна каля пяці сутак. Ваду мяняць не патрабуецца. Бэз не рэкамендуецца захоўваць па суседстве з пакаёвымі раслінамі: у букетах, сабраных на вуліцы, часта хаваюцца дробныя паразіты, якія могуць нанесці вашым улюбёнцам сур'ёзную шкоду.
Калі бэз пачаў вянуць, акуніце зрэзы сцеблаў у ваду і абнавіце іх вострым нажом, не вымаючы з вадкасці.
Нават амаль безнадзейны букет можна ажывіць, калі акунуць кончыкі галінак у вельмі гарачую ваду. Некалькіх хвілін будзе дастаткова. Падрыхтуйце ў вазе ваду пакаёвай тэмпературы і вярніце букет на ранейшае месца адразу пасля «рэанімацыі».
Не забывайце, што бэз п'е вельмі шмат вады, па меры змяншэння яе трэба ўвесь час падліваць.
Калі вы атрымалі духмяны бэз у падарунак, адразу абламайце кончыкі галін і расшчапіце сцёблы, як гэта было апісана. Далей апусціце букет у кіпень — суквецці акрыяюць і хутка распусцяцца. Не забывайце, што бэз губляе асноўную колькасць вады праз лісце. Таму адлучыце квітнеючыя галінкі ад сцёблаў з лісцем — хай яны спажываюць вадкасць асобна.
Калі штосьці робіш у майстэрні, асабліва з дрэвам, то пылу і пілавіння вельмі шмат, і гэта асядае ўсюды! Пазбавіцца даволі складана, асабліва калі пыл асядае ў разнастайныя адсекі, дзе захоўвацца ўсякая драбяза. Такое просценькае прыстасаванне дапаможа лёгка навесці парадак.
Самае першае, што неабходна — гэта трубачкі для напояў. Яны прадаюцца ў любой краме і каштуюць нядорага. Трубачкі трэба сабраць у пучок і ўставіць у трубу ад пыласоса! Цяпер уключаем пыласос і пыласосім. Пыл і смецце сыходзяць, а ўсе дэталі, што былі ў кантэйнеры, застаюцца. Гэтак жа і ў іншых месцах, дзе немагчыма прапыласосіць звычайнай насадкай, дадзеная дапрацоўка можа выдатна выратаваць!
Старт сваёй справы — усяго за 37 рублёў.
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.