Вы тут

140-годдзю народнага песняра прысвячаецца


У карціннай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея адкрылася выстаўка «Мясціны Якуба Коласа». 


Адрас творчага праекта зусім не выпадковы. Пухаівччына цесна звязана з жыццём і творчасцю народнага песняра Беларусі. 

Расказвае навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч:

— На днях правёў адразу ці не дзесяць экскурсій для школьнікаў, якія зараз адпачываюць на летніх канікулах розных установах. І, канешне ж, для многіх было адкрыццём, што аўтар «Новай зямлі», які нарадзіўся на Стаўбцоўшчыне, цесна звязаны з нашым краем. Пухавіччыну Колас адкрыў яшчэ на пачатку 1930-х гадоў. Разам з сям’ёю адпачываў у нашых пухавіцкіх вёсках, хутарах. Гэтыя мясціны ўвайшлі ў літаратурна-мастацкую памяць дзякуючы яго творам, — Талька, Вусце, Балачанка, Падбярэжжа, Беразянка, Загібелька. На Пухавіччыне Колас напісаў паэму «Міхасёвы прыгоды». І цалкам лагнічна, што да 140-годдзя з дня нараджэннгя Якуба Коласа мы адкрылі мастацкую выстаўку. «У праекце «Мясціны Якуба Коласа» прадстаўлены работы членаў Беларускага саюза мастакоў Віктара Барабанцава, Мікалая Валынца, Леаніда Гоманава, Мікалая Мішчанкі, Івана Ціханава, Барыса Рэпіна і фотамастака Анатоля Сяргеева. 

Углядаешся ў творы, якія народжаны ў розныя гады, — і разумееш ступень пранікнення іх аўтарамі ў свядомасць геніяльнага мастака слова. Віктар Барабанцаў так пракаменціраваў настрой, з якім ён аглядаў коласаўскія мясціны: «Мне здаецца, што пяшчотная прырода, унікальны геаграфічны ландшафт пеставалі коласаўскае натхненне самым надзвычайным чынам. Пухаівччына — трывалы, шырокі масток пранікнення ў паэзію народнага песняра Беларусі...»

Дарэчы, у Мар’інай Горцы у межах прасторы карціннай галерэі прадстаўлены сотні мастацкіх прац з калекцыі Пухавіцкага краязнаўчага музея. Музейшчыкі за многія гады працы сабралі ўнікальную калекцыю — і жывапісу, і графікі, і нават скульптурных твораў. Ёсць тут работы 

Анатоля Бараноўскага, Аляксея Марачкіна, дзесяткі карцін і малюнкаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны Генрыха Бржазоўскага, сапраўдная калекцыя работ Міколы Мішчанкі, Леаніда Гоманава, малюнкі Сяргея Каткова, карціны Хведара Ладуцькі, Барыса Рэпіна, Аляксандра Пашкевіча, Мікалая Валынца, іншых жывапісцаў, графікаў. 

... Асабліва ўважлівыя пухавіччане да мастацкіх здабыткаў землякоў. Не толькі збіраюць іх працы, але і праводзяць вялікую працу па ўшанаванню памяці, адзначаюць юбілеі ўраджэнцаў Пухавіцкага краю, займаюцца мемарыялізацыяй мясцін, звязаных з майстрамі выяўленчага мастацтва. 

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?