Вы тут

Конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду абвешчаны ў Беларусі


Міністэрства культуры Беларусі абвясціла аб старце конкурсу эскізных праектаў тыпавога памятнага знака ахвярам генацыду.


Мэта конкурсу — пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння, якое сродкамі манументальнага мастацтва адлюструе трагічныя падзеі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Памятны знак павінен стаць сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і выкананы ў лепшых традыцыях нацыянальнага манументальнага мастацтва.

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары ці аўтарскія калектывы з скульптараў і архітэктараў.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 1 жніўня 2022 года ўключна па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, оф. 801, нумар кантактнага тэлефона +375 17 203 95 91.

Матэрыялы конкурсу будуць разгледжаны не пазней 20 жніўня 2022 года. Журы ацэніць прафесійны ўзровень і выкарыстанне арыгінальнага рашэння.

Прадугледжана і матэрыяльнае ўзнагароджанне удзельнікаў: 

  • 1-е месца — 100 базавых велічынь;
  • 2-е месца — 80 базавых велічынь;
  • 3-е месца — 50 базавых велічынь.

Ксенія ДАБРАБЫТ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.