Вы тут

Прэзідэнт: Больш, чым якая іншая структура — дзяржаўная, бо адказвае за важнейшыя рэсурсы


Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў праблемы палявання і рыбалоўства ў кріане з Ігарам Шуневічам, старшынёй гэтага таварыства і віцэ-прэм’ерам Леанідам Зайцам. 


«Наша важная грамадская арганізацыя „Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў“ — не такая ўжо і грамадская. Верагодна, больш, чым якая-небудзь іншая структура — дзяржаўная, бо адказвае за важнейшыя рэсурсы дзяржавы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.- Таму мяне і цікавіць, што там за сітуацыя? Што неабходна, каб актывізаваць работу?».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ведае і пра прапанову стварэння Музея палявання і рабалоўства. «Таксама трэба паглядзець нам на гэту тэму. Калі грошай не просяць, чаму быць супраць? Неабходна пагадзіцца», — заявіў Прэзідэнт.

Звярнуў ўвагу кіраўнік краіны і на барацьбу з афрыканскай чумой свінняў. Менавіта дзікі з’ўляюцца актыўнымі пераносчыкамі гэтага захворвання жывёлы:

«Паляўнічых жадана падключыць, калі гэта трэба (да барацьбы — „Зв.“). Вы ў тэме. Баяцца тут няма чаго па нейкіх механізмах кампенсацыі за добычу дзіка. Увогуле, комплекс пытанняў, што неабходна будзе вырашыць, я хачу, каб вы мне тут выклалі», — сказаў Прэзідэнт.

Каментрый у тэму

Ігар Шуневіч, старшыня «Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў», адзначыў, што дзеючыя механізмы барацьбы з афрыканскай чумой свіней паказалі сваю эфектыўнасць толькі на пачатковым этапе.

«На працягу дзевяці гадоў мы не змаглі эфектыўна выканаць задачу дэпапуляцыі дзікага кабана. Таму была прапанавана іншая схема. Ніхто не ставіць пад сумненне дэпапуляцыю, але разам з тым мы разумеем, што гэты працэс неэфектыўны і стратны для дзяржавы. Таму мы прапанавалі дазволіць паляўнічым дабываць яго і выкарыстоўваць у асабістых мэтах, купляючы ў дзяржавы па мінімальным кошце. Кіраўнік краіны падтрымаў гэта прапанову», — сказаў старшыня арганізацыі.

Па яго словах, гэта рашэнне дасць штуршок для палявання і надасць яму эканамічны сэнс. «Гэта, на мой погляд, будзе стымуляваць да здабычы дзіка. Я ўпэўнены, гэта дапаможа больш эфектыўна вырашаць задачу памяншэння пагалоўя», — дадаў Ігар Шуневіч.

Ігар Шуневіч расказаў, што кіраўнік краіны падтрымаў ініцыятыву стварэння Музея палявання і рыбалоўства краіны, заснавання Нацыянальнай трафейнай кнігі Беларусі як краіны з багатымі паляўнічымі традыцыямі.

«Усе краіны, якія паважаюць паляванне, маюць такую нацыянальную кнігу. Мы хочам, каб у нас яна таксама была», — падкрэсліў ён.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».