Вы тут

Мікалай Снапкоў: Варта фарміраваць пул тэхнапаркаў ШАС


У горадзе Шэньчжэнь, што ў правінцыі Гуандун, праходзіць першы Маладзёжны навукова-тэхнічны і інавацыйны форум ШАС. 


Мерапрыемства арганізавана ў анлайн- і афлайн-фарматах. У яго рамках прайшлі шэраг паралельных форумаў, удзельнікі якіх абмеркавалі пытанні маладзёжнага інавацыйнага ўзаемадзеяння, здароўя народа, развіцця лічбавай эканомікі, штучнага інтэлекту, «зялёнага» развіцця, а таксама супрацоўніцтва па скарачэнні беднасці і развіцця сельскіх раёнаў.
«Пад эгідай Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва праходзіць шэраг важных мерапрыемстваў — у галіне бяспекі, эканомікі, гуманітарнай сферы. Але форум у Шэньчжэне я лічу знакавым, — адзначыў у сваім выступленні ў фармаце відэасувязі першы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў. — Менавіта энергія маладосці, яе кампетэнцыя, імкненне да стварэння і інавацый і ёсць будучыня». 

Як адзначыў першы віцэ-прэм’ер, сёння Кітай упэўнена рушыць да сусветнага тэхналагічнага лідарства. «Гэта дае ўсім краінам прасторы ШАС перакананасць у тым, што палітычны і эканамічны суверэнітэт не супярэчаць тэхналагічнаму развіццю», — заўважыў Мікалай Снапкоў. 

Беларусь гатова адкрыта дзяліцца дасягненнямі моладзі, актыўна ўдзельнічаць у навукова-тэхналагічных абменах. Як перакананы Мікалай Снапкоў, многія дасягненні нашых маладых суайчыннікаў у межах гэтай ініцыятывы будуць запатрабаваныя ў многіх краінах. «Разлічваем на актыўны ўдзел маладых навукоўцаў у фарміраванні пула тэхнапаркаў ШАС, які накіраваны на інтэграцыю навуковай, адукацыйнай і вытворчай сферы агульнай прасторы, — падкрэсліў першы віцэ-прэм’ер. — Беларусь гатова актыўна падключыцца да практычнай рэалізацыі інавацый». 

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.