Вы тут

Сюрпрызы для Блізнят, поспехі для Львоў і рамантыка для Вадаліваў


Гараскоп на чэрвень.


Фота: pixabay.com

АВЕН

Месяц будзе спрыяльны ва ўсіх сэнсах. Вам атрымаецца гарманічна сумяшчаць дом, працу і здаровы лад жыцця. Працуйце не толькі ўпарта, але і шчыра — выконвайце задачы не дзеля будучага павышэння, а каб свет вакол станавіўся лепшы. І не слухайце зайздроснікаў і паклёпнікаў. Калі ў вас ёсць пара, то зараз выдатны час, каб развіць адносіны і зрабіць прапанову. Калі вы пакуль яшчэ адзінокія, то чалавек, да якога вы неабыякавыя, паверыць у вашы пачуцці. Галоўнае — сказаць яму. А вось жанатым і замужнім Авенам у гэты перыяд варта праявіць цярпенне да свайго партнёра. Паспрабуйце кантраляваць гнеў, зараз гэта актуальна як ніколі. Чэрвень — добры час, каб разабрацца са старымі захворваннямі. Пры дастатковых упартасці і дысцыпліне з вашага боку хвароба адступіць.


ЦЯЛЁЦ

 Будзеце сябе адчуваць ураўнаважана. Звяртайце ўвагу на натхненне. Творчыя парывы не раз будуць вас азараць і абавязкова прывядуць да выніку. На кар’ерным фронце давядзецца адстойваць свае інтарэсы перад начальствам. Для гэтага назапасьцеся цярпеннем. Асабліва гэта датычыцца тых, хто нарадзіўся ў сярэдзіне мая. Фінансавае становішча ў першы летні месяц будзе стабільнае, тут сюрпрызаў зоркі не рыхтуюць. Магчымая раптоўная прыхільнасць, каханне з першага погляду. У сямейных Цяльцоў можа здарыцца разлад з мужам. Не спяшайцеся выяўляць сваю незадаволенасць, паспрабуйце самастойна дабрацца да кораня праблемы.

У чэрвені адчуеце бадзёрасць духу, павышэнне душэўнай і фізічнай энергіі, уздым настрою і прыліў жыццёвых сіл. Калі задумалі дыету і пахудзенне, то ні ў якім разе не пачынайце галаданне. Да выніку гэта не прывядзе, а толькі выкліча раздражненне.


БЛІЗНЯТЫ

Жыццё рыхтуе мноства сюрпрызаў. У асноўным яны будуць радасныя. Але і непрыемныя рэчы ў чэрвені таксама могуць здарыцца, прычым там, дзе вы чакаеце гэтага менш за ўсё. Могуць зявіцца новыя карысныя знаёмствы, якія дапамогуць вырашыць складаныя працоўныя ці бізнесзадачы. Другой палоўцы можа не хапаць увагі. Наўрад ці гэта прывядзе да расстання, тым не менш, паспрабуйце не ігнараваць партнёра: праблему можна вырашыць простай гутаркай.

Для падтрымання бадзёрасці цела і духу дастаткова будзе рэгулярна мяняць абстаноўку. Падарожнічайце, эксперыментуйце, адкрывайце новыя гарызонты. У ежы і спіртных напоях дастаткова выконваць меру. Арганізм за гэта будзе толькі ўдзячны.


РАК

Уразлівае месца — настрой. Ды гэта ж і скарбніца: калі вас чарговы раз накрые нуда, вы, хутчэй за ўсё, сутыкняцеся з неразуменнем з боку навакольных. Затое запазычыце ў ёй натхненне і сілы для новых творчых здзяйсненняў. Чэрвень — не час для сурёзных фінансавых рашэнняў. Ад крэдытаў трымайцеся далей. Імкніцеся псіхалагічна не перагружацца, інакш гэта прывядзе да выгарання і апатыі. На асабістым фронце ў чэрвені будуць арэлі. Можа здацца, што вам адначасова хочацца і ўвагі, і адзіноты. Але гэта не працягнецца доўга: галоўнае — каб перапады настрою не адбіваліся на адносінах з блізкімі. Некаторыя даўнія хваробы могуць выявіцца ў чэрвені, але ўскладненняў яны не прынясуць. Ракі, народжаныя ў сярэдзіне ліпеня, будзьце асцярожныя! У гэтым месяцы для вас павялічваецца рызыка стаць ахвярай няшчаснага выпадку або атрымаць банальную бытавую траўму.


ЛЕЎ

У чэрвені вас будуць чакаць поспехі па ўсіх франтах. Навакольным можа здацца, што поспех сам ідзе ў рукі, але толькі вам вядома, якой працы каштуюць гэтыя жыццёвыя дасягненні. Каб не страціць тое, што напрацавалі ў чэрвені, расстаўце прыярытэты загадзя. Магчымы крах кареры, непрыемныя змены на працы. Вы імкняцеся да свабоды дзеянняў любой цаной, але адмаўляеце адказнасць за свае ўчынкі. Зза эгаізму і ўпартасці ёсць рызыка не скарыстацца шматлікімі добрымі парадамі. Цяпер самы час задумацца пра тое, які прыклад вы падаяце вашым дзецям, і паспрабаваць абараніць іх ад дрэннага ўплыву вашых не лепшых якасцяў. Рамантычныя адносіны, інтымныя сустрэчы могуць прынесці засмучэнні і расчараванні.

Вашаму здароўю ў першы месяц лета нічога не пагражае. Дастаткова толькі сачыць за самаадчуваннем, падтрымліваць імунную сістэму і весці актыўны лад жыцця.


ДЗЕВА

Першы месяц лета запомніцца адчуваннем упэўненасці ў сабе, радасці і гармоніі са светам. Пасля 6 чэрвеня надыходзіць выдатны перыяд для актыўнай дзейнасці, заключэння здзелак, дагавораў, падпісання важных папер і работы з дакументамі. Чэрвень — удалы месяц, каб узаконіць адносіны, зоркі на вашым баку. Перапады настрою, якія нават вы не заўсёды можаце сабе растлумачыць, могуць выклікаць праблемы з сэрцам. Пры абвастрэнні хранічных захворванняў ні ў якім разе не адкладайце наведванне ўрача, інакш гэта абярнецца больш сурёзнымі праблемамі са здароўем.


ШАЛІ

Дзве рэчы дапамогуць застацца ў раўнавазе на працягу чэрвеня. Папершае, не раздражняйцеся па дробязях. Падругое, не спыняйце вечны пошук: ціхая гавань — не тое, чаго шукаюць Шалі, у духоўным плане дакладна. Пазбягайце спрэчак з начальствам на працягу месяца, асабліва ў другой яго палове. Вы нічога гэтым не даможацеся, толькі нарвяцеся на бессэнсоўны канфлікт. Пазбягайце перагавораў і нарад, адказных выступленняў, заключэння здзелак і буйных марнаванняў. Выявіце ўседлівасць і цярпенне — і ўзнагарода не прымусіць сябе доўга чакаць. У вас могуць быць перыяды павышанай канфліктнасці ў сямі і ў асабістых адносінах, таму зоркі рэкамендуюць пакідаць усе працоўныя непрыемнасці за парогам дома. У адносінах з блізкімі дапамогуць гумар і лёгкая, нязмушаная атмасфера. У чэрвені забудзьцеся пра цяжкія нагрузкі і экстрэмальныя віды спорту. Рызыка атрымаць траўму ўзрастае ў разы. Калі штосьці непакоіць, то не займайцеся самалячэннем.


СКАРПІЁН

 У гэтым месяцы актуальная прымаўка: за двума зайцамі пагонішся — ніводнага не зловіш. А ўлічваючы, што вы здольны бегаць і за трыма, то зараз самы час расставіць прыярытэты: вызначце, што для вас галоўнае, і паднацісніце. Цяпер не час ісці на рызыку. Лепш падцягніце хвасты і закрыйце старыя пытанні. І не спрабуйце падштурхоўваць акалічнасці сілай: усё здарыцца тады, калі павінна здарыцца. Каб не наламаць дроў у адносінах з блізкімі, у чэрвені паспрабуйце быць прадказальнымі для іх. Будзе шмат рамантычных нечаканасцяў. У перыяды, калі не адчуваеце ўпэўненасці ў сабе, вы становіцеся парадаксальна прывабныя для процілеглага полу. Не правароньце свой шанц. На працягу месяца адчуеце, як унутры назапашваецца раздражняльнасць. Яе крыніца — не толькі знешнія зявы: магчыма, штосьці не так з гарманальным фонам або арганізму не хапае карысных рэчываў.


СТРАЛЕЦ

Ваша ўменне хутка цяміць будзе як ніколі дарэчы. Як у працоўных пытаннях, так і ў справах сардэчных. Толькі не сячэце зза пляча. Падумайце, перш чым рабіць ці казаць. Інакш можна сапсаваць адносіны нават з тымі, з кім іх, здавалася б, сапсаваць немагчыма. Вы адчуеце ўзрастанне смеласці, рашучасці, асабістай актыўнасці і ініцыятыўнасці, упэўненасці. Усё гэта будзе вам на руку пры рашэнні дзелавых праблем. Стральцоў, народжаных у канцы лістапада, чакае ўдалы перыяд у фінансах. Калі ў вас ужо ёсць пара, паспрабуйце пазбегнуць высвятлення адносін у гэтым месяцы. Стральцыадзіночкі ў чэрвені завядуць шмат новых знаёмстваў. Але не падманвайце сябе: той, хто сапраўды заслугоўвае ўвагі, хаваецца сярод даўніх знаёмых. І — шчыра кажучы — чакае, што вы зробіце першы крок. У чэрвені ўзрастае рызыка атрымаць траўму. Заставайцеся такімі ж актыўнымі, але часцей глядзіце пад ногі.


КАЗЯРОГ

Чэрвень будзе багаты на розныя прапановы. Яны пасыпяцца як з рога дастатку. Пачуццё радасці і ўпэўненасці ў сабе будзе з вамі на працягу ўсяго месяца. Можаце падняцца на наступную прыступку карерных узыходаў, але разлічваць давядзецца толькі на ўласныя сілы. Вы не любіце саступаць, але зараз давядзецца гэта зрабіць дзеля захавання гармоніі ў адносінах з партнёрам. Стрымлівайце сваю гарачнасць, каб не ствараць праблем на роўным месцы, асабліва ў канцы чэрвеня. Пазбягайце сурёзных фізічных нагрузак у чэрвені: нічога, акрамя стрэсу, яны не прынясуць.


ВАДАЛІЎ

Рамантыкі і неразважлівасці ў чэрвені ў вас будзе з галавой. Галоўнае — своечасова аглядайцеся па баках, каб прыгоды не сталі праблемамі. У гэты перыяд вас чакаюць паспяховыя здзелкі, асабліва пашанцуе Вадалівам, якія працуюць у сферы гандлю. Не выпусціце свой шанц павялічыць даход! Асабістае жыццё — тое, на чым варта засяродзіцца ў чэрвені. Сямейныя Вадалівы, укладвайцеся ў свае адносіны па поўнай! Таксама не скупіцеся на ўвагу дзецям. Калі штосьці ў доме даўно патрабуе вашага ўдзелу — рамонт, пабудова, купля мэблі — самы час гэтым заняцца. На працягу першага летняга месяца скаргаў на здароўе не будзе. У канцы месяца можа назапасіцца стомленасць — яшчэ б, чэрвень быў такі актыўны!


РЫБЫ

Галоўнае для прадстаўнікоў гэтага вадзянога знака ў чэрвені — імкнуцца прыемна бавіць час і пазбягаць стрэсавых сітуацый. У другой палове месяца падрыхтуйцеся да фінансавага спаду. Высокая рызыка страціць грошы ў справах, звязаных з пакупкай і продажам нерухомасці, інвеставаннем. Адкладзіце гэтыя пытанні на больш спрыяльны перыяд. Каб захаваць цеплыню адносін з блізкімі, вам, магчыма, давядзецца пайсці на кампрамісы. Наогул, чэрвень — час, які варта аддаць сямі і дому. Галоўнае — не ўзвальвайце на свае плечы ўсе клопаты. Ваша схільнасць перабольшваць праблемы і даваць ім эмацыянальную афарбоўку можа прывесці да разладу нервовай сістэмы ў чэрвені. І тут зноў на дапамогу прыйдуць блізкія: іх падтрымка «размые» эмацыянальную нагрузку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?