Вы тут

На выхадныя — дажджы з навальніцамі, але цёпла


З першых дзён каляндарнага лета нябесная канцылярыя злітавалася на намі і прынесла доўгачаканае цяпло. Праўда, цяпло будзе сябраваць з воблачнасцю і кароткачасовымі дажджамі. Месцамі летнія дажджы з навальніцамі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу ў разгар дня месцамі па паўночным захадзе магчымыя невялікія дажджы. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца туман. Вецер заходні 4—9 м/с, месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Максімальная тэмпература паветра днём складзе 18—23 градусаў вышэй за нуль.

Потым прырода зробіць невялікую перадышку — у суботу ўначы будзе без ападкаў. Удзень месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—10 цяпла, удзень — ад плюс 20 градусаў да 26 цяпла.

Затое ў нядзелю нас падмочыць грунтоўна. У гэтыя суткі на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 цяпла да 14 градусаў вышэй за нуль, днём тэмпература будзе плюс 16—22 градусы.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у пачатку працоўнага тыдня атмасферны ціск пачне расці, і істотных ападкаў па краіне не чакаецца. Ночы ў Беларусі будуць станавіцца ўсё цяплейшыя, а дзённы прагрэў працягне павялічвацца. У панядзелак і аўторак пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература ноччу складзе ад плюс 6 да плюс 13 градусаў, а ўдзень — 20—26 градусаў вышэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».