Вы тут

Шулейка: Вывучаем новыя падыходы азелянення, каб увасобіць іх у жыццё


Працягваецца маштабны фестываль ландшафтнага мастацтва ў Брэсце «Горад-сад». Мэр горада Аляксандр Рагачук зазначыў, што ў гэтыя дні закладзена традыцыя правядзення новага значнага мерапрыемства, якое дазволіць зрабіць горад яшчэ больш прыгожым. «У год Гістарычнай памяці варта згадаць, што канцэпцыю горада-сада сто гадоў таму агучыў архітэктар Юліян Лісецкі» — нагадаў кіраўнік горада. Тады ж, дарэчы, быў створаны Гарадскі сад, які брастаўчане нядаўна аднавілі. 


Брэст адным з першых у краіне распрацаваў стратэгію азелянення і стаў праводзіць яе ў жыццё. Часткай яе і стаў названы конкурс. У другі яго дзень адбыўся кірмаш «Садовы маркет», які наведалі кіраўнікі горада і вобласці разам з удзельнікамі калегіі міністэрства ЖКГ. На пляцоўцы «Зялёны востраў» размясціліся прадстаўнікі прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ, прадпрымальнікі, якія прапануюць сваю прыгожую прадукцыю. Звярнуў на сябе ўвагу ўдзельнік кірмашу з Пінска Дзмітрый Паўлючык з прыгожымі плеценымі івамі. Аўтару гэтых радкоў прадпрымальнік сказаў, што сваім зялёным бізнесам ён займаецца з 1998 года. За некалькі гадзін, нягледзячы на дождж, разабралі большую частку яго тавару. Яго арыгінальныя дрэвы ў кадушках, сплеценыя у прыгожыя ўзоры стваламі, выглядаюць сапраўднай экзотыкай. А растуць у нас.

Тут было шмат прадукцыі для падворкаў, клумб, градак. Працавала нават салдацкая кухня. Выступалі самадзейныя артысты, было шмат гасцей. І да 15 гадзін, часу афіцыйнага адкрыцця, хмары разышліся, выглянула соонца. 

Адкрываючы кірмаш «Садовы маркет» старшыня Брэсцкага аблыканкама Юрый Шулейка сказаў, што мерапрыемства заклікана вывучыць лепшы вопыт архітэктурных, творчых падыходаў да пытанняў добраўпарадкавання, азелянення вялікіх гарадоў, райцэнтраў, аграгарадкоў: 

— Сёння мы наведалі некалькі пляцовак як узораў добраўпарадкаванння, убачылі сапраўдныя астраўкі ўтульнасці, прыгажосці, камфорту. І ўпэўніліся: нішто так не паднімае настрой, як прыгажосць. І гэтую прыгажосць мы ствараем сваімі рукамі. 

Міністр ЖКХ рэспублікі Андрэй Хмель паведаміў удзельнікам форуму цудоўную навіну. Сёлета Брэст прызнаны ў краіне лідарам па добраўпарадкаванні. 

Мерапрыемствы працягваюца. Увечары будзе адкрыты парк валуноў на набярэжнай Мухаўца, праграма працягнецца ў парку. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».