Удзельнікам і гасцям ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Дарагія сябры!
Вітаю вас на ХІІІ Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур.
Гэта яркая падзея сімвалізуе гістарычную пераемнасць традыцый народаў свету, адлюстроўвае адкрытую і міралюбівую палітыку сучаснай Беларусі. Аб'яднаўшы ў адзінай нацыянальнай сям'і людзей самых розных культур і веравызнанняў, мы захоўваем адвечныя каштоўнасці і звычаі, узбагачаючы адзін аднаго творча і духоўна.
Гасцінныя беларусы заўсёды адкрыты для зносін з сапраўднымі сябрамі незалежна ад іх канфесійнай і этнічнай прыналежнасці. Таму ў розныя гады форум збіраў на сваёй пляцоўцы ўдзельнікаў з усіх куткоў свету, згуртаваных высакароднымі ідэямі ўмацавання культурных сувязяў, развіцця адносін паміж народамі на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі.
Перакананы, што і сёлетні фестываль будзе садзейнічаць умацаванню дружбы паміж дзяржавамі, аб'ядноўваць мільёны грамадзян нашай краіны ў самых лепшых імкненнях жыць у згодзе, берагчы сваю зямлю і родны дом — Беларусь.
Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.