Вы тут

Чаму Шэньчжэнь стаў сталіцай інавацыйнага форуму ШАС?


У Шэньчжэне, што ў правінцыі Гуандун у паўднёвым Кітаі, завяршыўся першы Маладзёжны навукова-тэхнічны і інавацыйны форум Шанхайскай аарганізацыі супрацоўніцтва.


У яго рамках прайшлі шэраг паралельных форумаў. Сярод ключавых тэм, якія на іх абмеркавалі эксперты, — маладзёжнае інавацыйнае супрацоўніцтва, развіццё лічбавай эканомікі і штучнага інтэлекту. Як адзначыў у сваім выступленні на форуме першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў, Шэньчжэнь нездарма быў абраны сталіцай гэтага форуму. Агульная колькасць насельніцтва ў гэтым кітайскім мегаполісе яшчэ ў 2011-м перавысіла 15 мільёнаў чалавек, паведаміла «Жэньмінь жыбаа». За 42 гады з моманту стварэння горад прайшоў шлях ад невялічкага рыбацкага пасёлка да інавацыйнай сталіцы Паднябеснай і аднаго з сусветных цэнтраў інфармацыйных тэхналогій. Дзякуючы маштабным замежным і дзяржаўным інвестыцыям за даволі кароткі перыяд часу горад ператварыўся ў буйны прамысловы, фінансавы і транспартны цэнтр эканамічнага рэгіёна дэльты Жамчужнай ракі і ўсёй краіны ў цэлым. «Шэньчжэнь — гэта зусім новы горад, створаны пасля пачатку рэалізацыі палітыкі „рэформаў і адкрытасці“. Гэта цудоўная інтэрпрэтацыя сацыялізму з кітайскай спецыфікай», — такая ацэнка была дадзена старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на святкаванні 40-годдзя стварэння спецыяльнай Шэньчжэньскай эканамічнай зоны у 2020-м, узгадаў Мікалай Снапкоў.

Як паведамілі ўлады Шэньчжэня, па выніках мінулага года амаль траціна агульнага валавога рэгіянальнага прадукту было сфарміравана на кошт лічбавай эканомікі. У мегаполісе забяспечаны першы ў свеце поўны абхоп 5G. У 8K, штучным інтэлекце, секвеніраванне генаў, трохмерным адлюстраванні, транспартных сродках на новай энергіі, дронах і іншых абласцях інавацыйныя магчымасці Шэньчжэня знаходзяцца наперадзе ўсёй планеты. Гэты кітайскі мегаполіс часта параўноўваюць з амерыканскай Сіліконавай далінай. У самім горадзе і яго наваколлях засяродзіліся звыш 11 тысяч лабараторый, цэхаў, заводаў, якія працуюць на ніве перадавых тэхналогій. Тут робяць тэлефоны Apple і Samsung. Тут базуюцца кітайскія гіганты Huawei, Lenovo, Tencent, ZTE, якія сталі вядомымі на ўвесь свет.

Як заўважыў на тэматычнай пляцоўцы Маладзёжнага навукова-тэхнічнага і інавацыйныйнага форуму ШАС віцэ-прэзідэнт кампаніі Huawei Technologies Co., Ltd Ван Чэндун, лічбавая эканоміка — адзін з драйвераў глабальнага развіцця. Ключавым элементам у гэтай мадэлі становяцца вялікія дадзеныя. Цяпер лічбавая працэдура ў выглядзе падключэння да інтэрнэта ўсё больш маюць патрэбу ў суправаджэнні воблачных тэхналогій і штучнага інтэлекта. Усё гэта спрыяе развіццю электроннай камерцыі, належнаму міжнароднаму абмену таварамі і паслугамі. Тут не павінна стварацца штучных перашкод — як заўважыў віцэ-прэзідэнт кампаніі Huawei, лічбавая эканоміка не мае межаў і фінальнай кропкі. 

Адметна, што далёкі ад нас сусветна вядомы мегаполіс на поўдні Кітая і беларускую сталіцу звязваюць братэрскія сувязі. Шэньчжэнь і Мінск сталі пабрацімамі ў студзені 2014-га. Гарады маюць намер больш цесна супрацоўнічаць у сферы інавацый, развіваць высокатэхналагічныя вытворчасці і належным чынам выкарыстоўваць базу Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». 

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».