Вы тут

Якую гародніну яшчэ можна пасадзіць?


У першай палове чэрвеня яшчэ можна пасеяць і моркву, і буракі, і агуркі. Нават бульбу пасадзіць. Усё паспявае вырасці, усё дае ўраджай. Адзіны нюанс: цяпер у глебе мала вільгаці. Адпаведна, без добрага паліву насенне не можа прарасці.


Для пасеву ў першай палове чэрвеня падыходзяць сярэдняспелыя і раннія сарты морквы (з тэрмінам 80-110 дзён ад з'яўлення ўсходаў да ўборкі ўраджаю). У маі ночы вельмі халодныя, да замаразкаў, а ўдзень бывае высокая тэмпература. Морква, пасеяная ў першай дэкадзе, ўсходзіць вельмі доўга, дзён 10—15. За гэты час трава ўжо зацягвае ўсе пасадкі і праполка становіцца цяжкай працай. Разабраць, дзе ўсходы, а дзе трава, часам вельмі цяжка. Ёсць агароднікі, якія з пасадкай не спяшаюцца. Чакаюць, калі прыйдзе сапраўднае цяпло. Калі перад пасадкай морквы глебу добра праліць і закрыць пасевы нятканым матэрыялам — морква ўзыйдзе за 4 дні. І ўсходы больш дружныя. Атрымліваецца, што морква ўсходзіць раней, чым насенне пустазелля. Даглядаць яе зручней і прасцей.

З буракамі крыху складаней: пасеяныя позна, яны могуць утвараць кветканосы замест караняплодаў, таму трэба выбіраць сарты, устойлівыя да цвіцення. Можна ўзяць Цыліндру або Бардо — правераныя.

Любую зеляніну наогул можна сеяць да канца лета, перыядычна ўзнаўляючы пасевы. Толькі салату, як і буракі, трэба выбіраць устойлівую да цвіцення, таму што ў спякоту шматлікія гатункі хутка пачынаюць гарчыць і ўтвараюць кветканосы. Падыдзе Лола Роса — гатунак вельмі прыгожы і карысны — у яго лісці вялікая колькасць ёду. Пры рэгулярным паліве ён доўга не зацвітае і не губляе смаку.

Можна пасеяць фасолю і хуткаспелую кукурузу; можна гарох (хоць пры летнім пасеве ён часам горш атрымліваецца, чым пры вясновым), агуркі, кабачкі.

Больш познія тэрміны пасадкі морквы абараняюць яе ад пашкоджання маркоўнай мухай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».