Вы тут

Як жаночыя парады забіваюць мужчынскае каханне? Гэта павінна ведаць кожная жанчына


Жанчына сваім неўтаймоўным жаданнем дапамагчы мужчыну, часам здзяйсняе зусім непатрэбныя рэчы, якія не толькі не даюць вынікаў, але і шкодзяць яго развіццю. Мужчынам крытычныя сітуацыі патрэбны як паветра. Калі яны самастойна вырашаюць свае праблемы — яны развіваюцца. Калі жанчына вырашае яго праблемы — ён перастае думаць. Стрэс гартуе хлопца. Але забівае жаноцкасць у дзяўчын. Так распарадзілася прырода, каб кожны выконваў сваю функцыю і адчуваў сябе ўпэўнена ў адносінах. І калі мы будзем ведаць існуючыя паміж намі адрозненні, то нам будзе даволі лёгка зразумець, як трэба сябе паводзіць, каб наш партнёр бачыў падтрымку і веру ў яго. Але ўлічвайце таксама, што калі рэакцыя партнёра не адпавядае нашым чаканням, магчыма, мы няўдала выбралі момант ці тактыку. Такое таксама можа быць у стасунках. Давайце разбяромся падрабязней, чаму жанчынам так падабаецца дапамагаць мужчынам?


Як бы гэта ні гучала дзіўна, але, калі жанчына кахае мужчыну, яна адчувае адказнасць за яго. І пры гэтым ёй здаецца, што яна павінна дапамагчы хлопцу зрабіць кар’еру, самарэалізавацца, палепшыць фінансавае становішча. Дзяўчына думае, што без яе дапамогі — парадаў, падказак, мужчыне нялёгка будзе разабрацца ў сваім жыцці. Такім чынам атрымліваецца, што ўвесь час яна спрабуе палепшыць яго. Колькі б ён ні пярэчыў няпрошанай апецы і падказкам, партнерка з велізарным задавальненнем чакае падыходнага моманту, каб прыйсці на дапамогу і расказаць што і як рабіць. На яе думку, так яна выказвае свой клопат і каханне. Яна думае, што засцерагае каханага ад магчымых цяжкасцяў і непрыемнасцяў. Але вось толькі ў гэты момант і не здагадваецца, што пры выказванні такога клопату мужчына думае, што яму не давяраюць. 

Памятайце, жанчыны, вашага мужчыну значна больш задаволіла б, калі б вы прымалі яго такім, які ён ёсць, без лішніх пажаданняў і сумневаў.

Самая частая скарга мужчын на сваю партнерку: «Яна спрабуе перарабіць мяне, мабыць, не кахае!»

Чаму мужчын так моцна раздражняюць жаночыя парады? Усім жанчынам неабходна ведаць асаблівасці мужчынскай натуры, інакш ненаўмысна можна пакрыўдзіць партнёра. Калі б вы ведалі наколькі балюча ён успрымае вашыя парады, то ніколі б не спяшаліся вырашаць яго праблемы. Самаадчуванне мужчыны вызначаецца тым, наколькі ён здольны дабівацца высокіх вынікаў сам — і толькі сам. Мужчынскае жыццё — гэта канкурэнцыя. Мужчыны цэняць сілу і любяць спаборнічаць — хто каго абгоніць, хто дасягне большага ў жыцці. Іх любімы занятак — самасцвярджацца ва ўласных і чужых вачах, даказваць, што яны лепшыя, разумнейшыя, мацнейшыя. Іх самаацэнка залежыць ад таго, наколькі яны здольныя дабівацца высокіх вынікаў. Толькі поспех дае мужчынам пачуццё перавагі і рэалізацыі сябе.

Даць мужчыну няпрошаную параду — усё роўна што паставіць пад сумненне яго здольнасць вырашаць і дзейнічаць самому.

Мужскія інтарэсы сканцэнтраваны на «прадметах», «вяшчаннях», а зусім не на людзях і пачуццях, як у нас. І пакуль большасць жанчын мараць аб каханні, думкі мужчын займаюць аўтамабілі, кампутары, тэхнічныя навінкі і перадавыя тэхналогіі. Іх клапоцяць рэчы, здольныя дапамагчы ім у дасягненні тых ці іншых вынікаў, рэчы, якія паказваюць іх уладу.

Дасягнуць выніку — вельмі важна для мужчын. Гэта адзіны спосаб даказаць астатнім, што ён варты лепшага, і тольгі гэта прыносіць маральнае задавальненне. Аднак хлопец адчувае яго ў тым выпадку, калі дабіўся жаданага ўласнымі сіламі, а не з нечай дапамогай. Мужчыны ганарацца тым, што робяць усё самі. Падобнае «самакіраванне» з’яўляецца для іх сімвалам дзелавых якасцяў, улады, здольнасці перамагаць і быць першымі. Ведаючы гэтую асаблівасць, жанчыны змогуць зразумець, чаму мужчыны так не любяць, калі іх папраўляюць ці падказваюць, што ім варта рабіць. Таму яны і ўспрымаюць умяшанне гэтак балюча: ім вельмі важна ўсведамляць, што яны могуць заўсёды і з усім зладзіцца самі. Без дапамогі старонніх, тым больш жанчыны, якая па прыродзе з’яўляецца слабейшай за мужчыну.

Вашаму мужчыну важна самому вырашаць праблемы і самастойна выходзіць з цяжкіх сітуацый. Даць мужчыну параду, пра якую ён не прасіў, значыць нанесці яму вельмі жорсткую абразу.

Мужчына вырашае свае праблемы сам, таму толькі ў рэдкіх выпадках гаворыць пра іх. Ён разважае так: «Навошта пытаць яшчэ кагосьці, калі я магу справіцца сам?» Прасіць аб дапамозе, калі ты можаш зрабіць самастойна, — раўнасільна прызнанню ўласнай нягоднасці. Аднак у выпадку, калі яму сапраўды патрэбна дапамога, папрасіць аб ёй — значыць праявіць мудрасць. Можа быць і такое, што ён пераспрабаваў усе спосабы, але патрэбнае рашэнне так і не знайшоў. Тады хлопец выбірае каго-небудзь, да каго ставіцца з павагай (нават свайго сябра), і заводзіць размову аб сваёй праблеме. Любы сябар лічыць за гонар, калі яму даецца такая магчымасць.

Жанчыны паняцця не маюць, да якой ступені балюча ўспрымае яе ўмяшанне мужчына. Бо для жанчыны гатоўнасць дапамагчы — праява кахання. Нас такая падтрымка заўсёды зараджае бадзёрасцю і ўпэўненасцю. Але ў адносінах да мужчын усё працуе супрацьлеглым чынам. Няпрошаныя парады з боку жанчын прымушаюць адчуваць сябе слабым і, магчыма, нават нялюбым. Галоўны дэвіз усіх мужчын: «Калі нешта працуе — і хай працуе далей», «Пакуль не зламалася, няма чаго выпраўляць». Такая іх псіхалогія. Вось і атрымліваецца, што, калі жанчына спрабуе змяніць партнера да лепшага, у яго складаецца ўражанне, што яго жадаюць «выправіць». Такімі паводзінамі яму нібыта намякаюць: «з табой нешта не ў парадку», «ты нейкі не такі», «ты не такі, як я хачу». Яна ж не разумее, што яе спробы праявіць каханне і клопат могуць прынізіць яго. 

Пасыл жанчын, калі яны даюць параду мужчыну: «Я кахаю цябе, не хачу, каб ты хваляваўся, і таму прапаную табе сваю дапамогу».

Успрыманне мужчын: «Я не веру, што ты здолееш сам вырашыць сітуацыю. Ты бездапаможны і бязглузды».

Вось некалькі жаночых выказванняў і падказак, якія абражаюць годнасць мужчын:

  • Ты не так гэта робіш, глядзі, як трэба...;
  • Па-мойму, табе ўжо пара стрыгчыся;
  • Вунь там ёсць месца для паркоўкі, павярні туды... ;
  • Табе хочацца праводзіць час больш са сваімі сябрамі, чым са мной;
  • Навошта табе столькі працаваць? Вазьмі выхадны;
  • Не кладзі гэта туды. Яно згубіцца;
  • Лепш бы ты выклікаў слесара. Ён лепей з гэтым разбярэцца;
  • Ты што, не замовіў столік у рэстаране загадзя?;
  • Калі ты нарэшце прывядзеш сябе ў парадак?;
  • Ты занадта хутка водзіш аўтамабіль. Збаў хуткасць, а то яшчэ цябе аштрафуюць;
  • Усё ў цябе з рук падае, дай я сама зраблю;
  • У наступны раз, калі мы пойдзем у кіно, паглядзі анонсы;
  • Гэта ежа шкодная для твайго здароўя, Не еш гэта;
  • Твой сябар тэлефанаваў табе ўжо двойчы, калі ты яму ператэлефануеш? ;
  • Мне здаецца гэтая майка не падыходзіць да гэтых джынсаў. Не апранай яе;
  • Табе трэба было быць больш ветлівым з маёй мамай;
  • Табе ўжо час ісці, а то спознішся на сустрэчу.

Мужчына не супраць змяніць нешта да лепшага, але толькі, калі ён вырашае гэта самастойна.

Паспрабуйце паэксперыментаваць і пачніце ўстрымлівацца ад няпрошаных парад. Паверце, мужчыны, якія ёсць і будуць у вашым жыцці, не толькі ацэняць гэта, але і самі стануць ставіцца да вас з вялікай увагай, адказнасцю і павагай. Калі мужчына адчувае, што жанчына прымае яго са ўсімі яго плюсамі і мінусамі і не спрабуе палепшыць, ён больш схільны шукаць у яе падтрымкі.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: рexels.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.