Вы тут

Дыета са спажываннем калію: Чым яна карысна і каму патрэбна?


Недахоп гэтага мікраэлемента адмоўна адбіваецца на рабоце нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, стварае праблемы са скарачэннем мышц, падтрыманнем нармальных паказчыкаў крывянага ціску і цукру ў крыві. Гэтага мікраэлемента нам трэба істотна больш, чым, напрыклад, цынку ці жалеза. 


Фота: pixabay.com

Чаму калій нам неабходны? 

Асабліва ўзрастае роля калію пры фізічных нагрузках, занятках спортам, бо ў гэтым выпадку вашы сэрца і сасуды працуюць у два разы больш інтэнсіўна. Тое ж самае датычыцца псіхаэмацыянальных перагрузак. Калі не сачыць за тым, колькі калію ўтрымліваецца ў прадуктах харчавання (а менавіта яны з’яўляюцца асноўнай крыніцай каштоўнага мікраэлемента), то можна сутыкнуцца з такімі праблемамі, як пастаянная стомленасць, сутаргі, павышэнне халестэрыну ў крыві, парушэнні ў працы нырак, а таксама сэрца — аж да парушэння яго рытму. 

Даследаванні паказваюць: павелічэнне спажывання калію можа зменшыць паказчыкі артэрыяльнага ціску на 2-3 мм рт. сл., а гэта дапаможа пазбегнуць з’яўлення ішэмічнай хваробы сэрца на 4% і смяротнасці ад інсульту на 6%. Дзякуючы калію ў арганізме падтрымліваецца шчолачнае асяроддзе, што садзейнічае ўмацаванню касцей, захаванню мышачнай масы, здароўю нырак і наднырачнікаў. 

Колькі калію патрэбна арганізму? 

Дыяпазон нармальнага ўтрымання ў крыві калію — ад 3,5 да 5,2 ммоль/л. Калі ж калію ў арганізме больш ці менш, могуць развіцца наступныя станы: 

  • гіпакаліемія — узровень калію ніжэй за 3,5 ммоль/л. Гэта здараецца, калі ў ежы недастаткова калію ці маюцца іншыя праблемы са здароўем, якія прыводзяць да празмернай страты вадкасці (абязводжвання), павышанага потааддзялення або дыярэі; 
  • гіперкаліемія — узровень калію вышэй за 5,2 ммоль/л. Прычынай можа стаць дыета з павышаным утрыманнем калію ці бескантрольнае ўжыванне БАДаў, у якіх ёсць калій. Некаторыя хваробы, напрыклад, дыябет таксама могуць прыводзіць да гіперкаліеміі. 

Цяжка вызначыць гіпакаліемію без аналізу крыві, але некаторыя прыкметы назваць можна: мышачная слабасць, сутаргі, трывожнасць і раздражняльнасць, тахікардыя і парушэнне рытму сэрца, стомленасць. Пры такіх з’явах неабходна наведаць доктара. 

Якія прадукты багатыя каліем? 

Прадукты расліннага паходжання — бабовыя, гародніна і садавіна. Шмат гэтага мікраэлемента ў бананах, апельсінах, дынях і кавунах, бульбе, моркве, агурках, шпінаце, радысцы, памідорах, цукіні і баклажанах. Багатыя каліем курага, буракі, ёгурт, авакада, ласось, брусельская капуста, грыбы. 

На жаль, з-за занятасці мы часта сілкуемся нездаровай ежай, хоць наш арганізм не здольны выпрацоўваць калій самастойна. Калі ў вашым рацыёне ўвесь час бракуе прадуктаў, багатых на калій, то могуць дапамагчы біялагічна актыўныя дабаўкі. Праўда, тут важна не перастарацца і не зарабіць сабе гіперкаліемію, таму прымаць БАДы варта пад кантролем урача. 

Агата СЛАВІНА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.