Вы тут

Знаёмства з класікам праз фатаграфічныя зборы прапануе Музей Якуба Коласа


Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё часовай экспазіцыі «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа», прымеркаванай да юбілея песняра, які адбудзецца 9 чэрвеня 2022 года ў 16.00. 


Жыццё кожнага чалавека складаецца з мільёнаў мімалётных імгненняў, якія з кожнай хвілінай знікаюць, застаюцца ў мінулым і ўжо больш ніколі не вернуцца. Захаваць іх можа наша памяць, а яшчэ фотаздымак. Кожны здымак з’яўляецца ўнікальным і непаўторным. Ён дае нам магчымасць зазірнуць у мінулае і ўбачыць вобраз былога. 

На фотавыстаўцы прадстаўлены 50 імгненняў з жыцця класіка беларускай літаратуры, Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. 50 фотапартрэтаў беларускага песняра складуць яго фоталетапіс — пачынаючы ад першага вядомага нам здымка Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (Якуба Коласа), які быў зроблены ў 1901 годзе ў Нясвіжы, і заканчваючы фотаздымкам 1956 года, апошняга года жыцця пісьменніка. 

Імгненні жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа трапілі ў аб’ектыў розных вядомых фатографаў, сярод якіх неабходна адзначыць Генрыха Фрыда, Рыгора Міхайлавіча Вайля, Майсея Саламонавіча Напельбаума, Зянона Станіслававіча Паўлоўскага, Іллю Навумавіча Берліна, Яўгена Паўлавіча Рапасава, Уладзіміра Якаўлевіча Кітаса, Міхаіла Іванавіча Савіна, Георгія Канстанцінавіча Бугаенку, а таксама фотааматараў — беларускага пісьменніка, сябра Якуба Коласа Міхася Ціханавіча Лынькова і малодшага сына песняра Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча. 

Якуб Колас не толькі знакаміты беларускі пісьменнік, навукоўца, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, але яшчэ і мудры філосаф, якога заўсёды хвалявалі адвечныя пытанні дабра і зла, праўды, волі, справядлівасці, сэнсу і мэты чалавечага жыцця. Філасофскія выказванні пісьменніка, многія з якіх сталі «крылатымі», дапоўняць вобраз Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

У мерапрыемстве прымуць удзел беларускія пісьменнікі, навукоўцы, прадстаўнікі сям’і Якуба Коласа. Чакаем у госці па адрасе: Мінск, вул. Акадэмічная, 5. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.