Вы тут

Касцевіч: Падтрымка сем’яў з дзецьмі выбудавана дакладна і сістэмна


Падтрымка сем’яў з дзецьмі выбудавана дакладна і сістэмна. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

«Сістэма падтрымкі дзяцей (а гэта падтрымка сем’яў) мае вялікую гісторыю, — сказала Ірына Касцевіч. — Сёння яна шматгранная, стабільна функцыянуе і ўключае фінансавую падтрымку, ільготы і гарантыі, якія суправаджаюць дзіця з нараджэння да яго паўналецця. За ўсю гісторыю існавання сістэмы яна пастаянна ўдасканальваецца».

У краіне цяпер няма сям’і, якая выхоўвае дзяцей і не атрымлівае падтрымку, лічыць міністр. «Яна так сістэмна і дакладна выбудавана, што гэта ўжо ўспрымаецца як належнае. Падтрымка ў выглядзе дапамог уключае тры групы: дапамога па мацярынстве, сямейная і бальнічная па доглядзе дзіцяці. У год гэтыя групы складаюць Br2,7 млрд. Гэта сур’ёзныя меры падтрымкі, такім чынам дзяржава гаворыць, што гатова фінансава падтрымаць сем’і».

У Беларусі 113 тыс. шматдзетных сем’яў маюць рахункі ў банку па праграме сямейнага капіталу. «Штомесяц у сярэднім 1,2 тыс. сем’яў адкрываюць рахункі. З 2015 па 2020 год гэта лічба склала $825 млн, а з 2020 года зафіксавана Br712 млн на рахунках шматдзетных сем’яў».

«У 2020 годзе дзяржава пачула просьбу з боку шматдзетных сем’яў і прадугледзела датэрміновы механізм выкарыстання сямейнага капіталу. У першую чаргу гэта датычыцца жылля (86 працэнтаў), медыцынскіх паслуг (каля 8 працэнтаў), адукацыі дзяцей (6 працэнтаў). У 2024 годзе праект фінішуе. Тады будзем глядзець, хто мае права на сямейны капітал па парадку назначэння, умовах і па датэрміновым выкарыстанні», — рэзюмавала Ірына Касцевіч.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.