Вы тут

У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем актуальныя спартыўныя навіны


Гераіня тыдня 

Беларуская Аліна Гарнасько стала пераможцай міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы UAE Gymnastіka Cup у Дубаі. У фінале мнагабор'я па суме чатырох практыкаванняў яна набрала 138,3 бала. Другое і трэцяе месцы занялі расіянкі Лала Крамарэнка і Дзіна Аверына. Таксама Аліна Гарнасько была найлепшай у практыкаваннях з мячом, булавамі і стужкай. У практыкаванні з абручом яна стала стала другой, а найлепшы вынік у гэтым відзе праграмы паказала наша Настасся Салас. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 19 дзяўчат з Беларусі, Расіі, ЗША, Венгрыі, Лівана і Казахстана.

Медалі тыдня 

Беларускія спартсмены выступілі на 61-й Вялікай маскоўскай рэгаце. У першы дзень спаборніцтваў былі разыграны медалі ў паравеславанні. У класе лодак-адзіночак сярод жанчын найлепшай стала Людміла Волчак. Беларус Максім Мятлоў у мужчынскай адзіночцы заняў трэцяе месца.

Таксама на рахунку беларускай каманды 9 залатых, 7 сярэбраных і 5 бронзавых узнагарод. Залатыя медалі турніру выйгралі выйгралі Таццяна Ганчарова (адзіночка лёгкай вагі), Філіп Павукоў (адзіночка), Дзмітрый Фурман і Сяргей Валадзько (двойка двухлопасцевая), Мікалай Шарлап і Яўген Залаты (двойка парная). «Серабро» дасталася Дзмітрыю Выберанцу і Арцёму Лапуту. Бронзавымі прызёрамі сталі Дар'я Новікава і Іна Нікуліна (двойка парная).

У спаборніцтвах сярод моладзі перамаглі Дар'я Вырупаева і Ганна Валаховіч (двойка парная), а таксама Дзяніс Клімята, Аляксандр Яскель, Аляксей Бандзюк і Антон Купалаў (чацвёрка двухлопасцевая). У гэтым жа відзе экіпаж Яўгена Лісоўскага, Міхаіла Копы, Мікіты Кнышава і Ільі Лабашынскага стаў другім. Таксама «серабро» заваявалі Іван Брынза і Ягор Шлюпскі (двойка парная). Уладзіслаў Лакун і Міхаіл Іванчыкаў атрымалі «бронзу» ў гэтай дысцыпліне. Трэція вынікі ў сваіх заездах паказалі Вераніка Гулевіч і Вольга Згурская (двойка двухлопасцевая), а таксама Алена Пімяненкава, Эвеліна Рымжа, Віялета Каратыш і Вераніка Анацка (чацвёрка двухлопасцевая).

У спаборніцтвах юніёраў залатыя ўзнагароды заваявалі Вікторыя Васільева (адзіночка), Кіра Каваленка і Мілана Дарахавец (двойка двухлопасцевая), Антон Бондар і Іван Макарэвіч (двойка парная). У гэтай жа дысцыпліне другімі сталі Максім Грыбоўскі і Іван Бубовіч, таксама «серабро» выйгралі Таццяна Пратасевіч і Анастасія Русак (двойка парная), Раман Шабацька (адзіночка) і Сцяпан Баўтрук, Цімур Драздоў, Мацвей Валаховіч і Уладзіслаў Матушэўскі (чацвёрка двухлопасцевая). «Бронза» на рахунку Лізаветы Скорабагатай, Крысціны Епіхінай, Лізаветы Заборскай і Карыны Мінковай.

Няўдача тыдня

Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) пацярпелі пятае паражэнне ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2023 года. На гэты раз ад каманды Партугаліі. Вынік сустрэчы 1:5. Адзіны гол у складзе беларускай каманды забіў Ілья Васілевіч. Адборачны цыкл на кантынентальнае першынства беларускія футбалісты завершаць матчам з камандай Ісландыі 8 чэрвеня.

Цытата тыдня

«Днямі мы зрабілі некалькі важных падпісанняў маладых хакеістаў. Рады, што ў камандзе засталіся Віталь Пінчук і Сяргей Кузняцоў. У мінулым сезоне яны не так шмат згулялі ў КХЛ, але затым выдатна праявілі сябе ў плей-оф экстралігі, стаўшы лідарамі «Металурга». Чакаем, што ў новым сезоне яны зробяць якасны рывок. Таксама павышаць планку павінны Дзмітрый Дзярабін і Ігар Мартынаў, на лідарскія ролі могуць выйсці Дзмітрый Буйніцкі і Уладзімір Алістраў. Тое ж самае скажу пра Паўла Варфаламеева, які валодае высокім выканальніцкім майстэрствам», — адзначыў гендырэктар хакейнага клуба «Дынама-Мінск» наконт бягучай селекцыйнай кампаніі. Яго словы прыводзіць прэс-служба клуба. Па словах Сяргея Сушко, маладыя навічкі клуба Валянцін Дземчанка і Вадзім Мароз — цікавыя форварды, якія павінны абвастрыць канкурэнцыю. Па словах гендырэктара «зуброў», у найбліжэйшы час клуб пачне падпісваць легіянераў. «Кожны замежны хакеіст павінен быць і моцным гульцом, і добрым прыкладам для маладых гульцоў як на пляцоўцы, так і ў побыце», — сказаў Сяргей Сушко.

Падзея тыдня

Беларусы прынялі ўдзел у міжнародным форуме юных алімпійцаў, які прайшоў у Маскве. У складзе беларускай каманды — 60 юных атлетаў з 22 відаў спорту. Падчас форуму яны пазнаёміліся з перадавымі напрацоўкамі ў галіне фізічнай і спецыяльнай падрыхтоўкі, псіхалогіі, рэабілітацыі пасля траўм, а таксама антыдопінгавых праграм. Разам з юнымі атлетамі ў форуме ў якасці гасцей удзельнічалі і вопытныя спартсмены: алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер, чэмпіёнка свету па біятлоне Алена Зубрылава, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы па мастацкай гімнастыцы Кацярына Галкіна.

«Калі цяжка, мы павінны адно аднаму падставіць плячо, быць салідарнымі, даказваць усяму свету, што нашы каштоўнасці — гэта каштоўнасці дружбы, павага да сваёй гісторыі. Прынцыпы перамогі павінны быць сумленнымі. Упэўнены, што наша адзіная міжнародная каманда пераадольвае ўсе складанасці», — сказаў на адкрыціі форуму міністр спорту Расіі Алег Матыцын.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Загаловак у газеце: Прынцыпы перамогі павінны быць сумленнымі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».