Вы тут

«Звязда» запрашае на сустрэчы чытачоў — у чэрвені


Са сваімі кніжнымі навінкамі Выдавецкі дом «Звязда» прадоўжыць знаёмства і ў чэрвені. Першы летні месяц канікулаў сфарміраваў і праграму — найперш сваімі творчымі здабыткамі будуць дзяліцца дзіцячыя пісьменнікі. 


14 чэрвеня а 11-й гадзіне чытачоў запрашаюць на прэзентацыю кніг Міхаіла Дзеравянкі «Секундочка» і «Удивительные приключения» ў Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы г. Мінска. 

А 15 і 22 чэрвеня Ірына Карнаухава з кнігай «В царстве священного Байкала» і Міхаіл Дзеравянка з кнігамі «Секундочка» і «Удивительные приключения» завітаюць у Пятрышкаўскую сельскую бібліятэку Мінскага раёна. Прэзентацыі пройдуць у аграгарадку Пятрышкі па адрасе: вул. Гагарына, 8. 

Мяркуецца ўдзел «звяздоўскіх» аўтараў у прэзентацыях, аўтограф-сесіях у Мар’інагорскім агратэхнічным каледжы — у Пухавіцкім раёне, а таксама ў межах праграмы літаратурнага фестывалю ў музеі класіка беларускай літаратуры ў Цімкавічах Капыльскага раёна. З нядаўна выдадзенымі кнігамі юных чытачоў пазнаёмяць Ірына Карнаухава, Алена Стэльмах, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Павел Гушынец, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Іна Фралова. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

У БДУ 82 % залічаных на першы курс набралі 300 балаў і больш.

Калейдаскоп

Склад для дачніка. Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму

Склад для дачніка. Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму

Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму.