Вы тут

Стартаваў новы сезон турніру «Залатая ракетка»


На кортах Гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерва па тэнісе стартаваў першы этап рэспубліканскага турніра «Залатая ракетка». З чэрвеня па кастрычнік юныя тэнісісты будуць высвятляць, чыя каманда лепшая. У першай группы першага тура сустрэнуцца чатыры каманды. Дзве з Мінска: каманда СДЮШАР імя С.І.Вавілава і каманда Гарадского цэнтра алімпійскага рэзерву. Іх сапернікамі стануць тэнісісты з Пінска і Светлагорскага раёна. 


Адкрываючы турнір, старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка падзякаваў Прэзідэнцкаму спартыўныму клубу за дапамогу ў арганізацыі. А юным тэнісістам ён пажадаў увесь час атрымліваць асалоду ад гульні. 

«Мне б хацелася адзначыць, што дзіцячы спорт, незалежна ад віду спорту, з’яўляецца падмуркам для развіцця і для пошуку новых зорак. І сёння мы адкрываем новы сезон „Залатой ракеткі“. Мы стараемся пашырыць фармат, каб як мага больш дзяцей удзельнічалі ў турніры. Мы будзем працаваць над развіццём гэтага турніру і надалей. І я спадзяюся, што дадзенае мерапрыемства запаліць новыя тэнісныя зоркі», — адзначыў ён. 

Сёлета фармат «Залатой ракеткі» змяніўся. Як расказала генеральны сакратар БТФ Кацярына Лісіца, арганізатары прыблізілі яго да фармату Летняга і Зімовага каманднага чэмпіянату Еўропы, ад якіх беларускія тэнісісты адхілены. Па яе словах, менавіта гэтыя спаборніцтвы выхоўваюць у юных спартсменаў камандны дух, гонар за сваю краіну і ўменне несці адказнасць.

У новым сезоне «Залатой ракеткі» спаборніцтвы будуць праходзіць у чатыры этапы. Адзін этап — тры гульнявых дні на адной базе. Усе матчы кожнага этапа будуць праходзіць па кругавым фармаце. Усе каманды-ўдзельніцы будуць падзелены на чатыры падгрупы. Сустрэчы «Залатой ракеткі» будуць праходзіць на кортах найбуйнейшых тэнісных цэнтраў Беларусі, што дазволіць юным спартсменам пазнаёміцца з тэніснымі школамі ўсёй краіны. Новы фармат прадугледжвае розыгрыш суцяшальнага турніру і вызначэнне ўсіх месцаў на турніры.

Рэферы турніру Андрэй Ахрамейка звярнуў увагу, што «Залатая ракетка» вельмі важныя спаборнцітвы для тэнісістаў з рэгіёнаў. «Многія каманды, якія не з Мінска, яны толькі пачынаюць гуляць і ў іх, магчыма, яшчэ няма такога вялікага вопыту, як у Мінскіх гульцоў. Таму для іх гэта, канешне, важна, яны адчуюць спаборніцкі дух. „Залатая ракетка“ — асаблівы турнір, бо гэта камандныя спаборніцтвы. Дзеці прадстаўляюць свой горад, свой рэгіён, падтрымліваюць адзін аднаго», — сказаў ён. 

Матчы другой групы запланаваныя на 15-17 чэрвеня. Пройдуць яны на кортах тэніснага клуба «Аква-Мінск». З 19 па 21 чэрвеня на базе «Гомельскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву» адбудуцца матчы трэцяй групы. Заключны, чацвёрты этап, 21-23 ліпеня прыме сталічная «СДЮШАР па тэнісе».

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.