Вы тут

Студэнцкія педатрады БДПУ пачалі працаваць у дзіцячых аздараўленчых лагерах


Студэнцкія педатрады Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка прыступілі да працы ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, паведамілі ў прэс-службе ВНУ, перадае БелТА.


З канца мая да працы прыступілі 17 студэнцкіх педагагічных атрадаў філалагічнага факультэта, факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій, факультэта фізічнага выхавання, Інстытута псіхалогіі, Інстытута інклюзіўнай адукацыі, факультэта дашкольнай адукацыі і факультэта пачатковай адукацыі.

Амаль 250 будучых настаўнікаў на першую змену адправіліся ў аздараўленчыя лагеры «Барок», «Фатон», «Дружба», «Гарызонт», «Мара», «Зубраня», «Зялёны бор», спартыўна-аздараўленчыя комплексы «Брыганціна», «Ракета», санаторый «Спадарожнік», у Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына», а таксама ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня».

«У склад студэнцкіх педагагічных атрадаў уваходзяць лепшыя студэнты БДПУ, якія маюць поспехі ў вучобе, з’яўляюцца лідарамі грамадскіх арганізацый, маюць вопыт педагагічнай дзейнасці. У астатніх атрадаў застаецца зусім няшмат часу, каб правесці апошнія зборы, здаць сесію і падрыхтаваць метадычную скарбонку важатага», — адзначылі ў прэс-службе БДПУ.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.