Вы тут

Малочная справа


Яўген Садоўскі — жыхар вёскі Салтаны Маладзечанскага раёна, знайшоў прызванне ў сялянскай гаспадарцы: на сваім падворку трымае невялікі малочны статак. А пачынаў дзевяць гадоў таму з кранальна-банальнага — дапамагаў матулі, а потым атрымаў ад яе падарунак — цялушачку. Стаў даглядаць, пасвіць, раздойваць. Ад Малышкі — так яе назвалі — утварылася ў Яўгена гаспадарка. Цяпер у статку ажно восем чорна-стракатых рагуль — Лізуха, Страказа, Мілка, Маргарытка, Рамашка, Нюша, Чарнуха, якіх ён выводзіць на пашу, поіць, доіць, а сырадой здае дзяржаве. Пабудаваў невялікую драўляную ферму, а ў будучыні плануе перайсці ад сялянскай гаспадаркі да фермерскай формы працы.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.