Вы тут

Дрэвападобныя півоні — для тых, хто хоча ўпрыгожыць свой сад


Яны крыху адрозніваюцца ад травяністых сваімі памерамі і асаблівасцямі куста, таму гэта трэба ўлічваць пры планіроўцы саду ці ўчастку.


Дрэвападобная півоня святлолюбівая, яе не варта высаджваць у густым цені дрэў або блізка каля дома. У той жа час лёгкі паўцень у паўдзённыя гадзіны ёй зусім не пашкодзіць. Глеба павінна быць досыць лёгкая і друзлая, пажадана ўрадлівая, шчолачная або нейтральная і добра дрэнаваная. Гліністых, балоцістых, кіслых глеб півоня не любіць. Вельмі пажаданы добры паліў падчас усёй вегетацыі. Аднак лішку вільгаці дрэвападобныя, як і ўсе іншыя півоні, не любяць.

Найлепшы тэрмін пасадкі — ранняя вясна або пачатак восені. Пры пасадцы каранёвая шыйка півоні (або яе прышчэпы) павінна быць на ўзроўні паверхні глебы. Паміж двума асобнікамі пакідаюць адлегласць не менш за 1,5 м.

Угнаенні ўносяць пасля шчодрага паліву пад куст за 2 тыдні да пачатку цвіцення, а затым праз два тыдні пасля заканчэння цвіцення. Пажадана выкарыстоўваць толькі перапрэлы гной, касцяную муку і драўняны попел. Таксама эфектыўныя пазакаранёвыя падкормы.

Узімку крону півоняў, асабліва ў першыя гады пасля пасадкі, пажадана прыкрываць мешкавінай або нятканымі матэрыяламі. Карані звычайна прыкрываюць лапнікам, сухой лістотай або перапрэлым кампостам. Пры гэтым перакопваць верхні пласт глебы не варта, каб не пашкодзіць карані, якія залягаюць неглыбока. Падкормку гноем, як і кіслымі ўгнаеннямі, расліны пераносяць дрэнна.

Дрэвападобныя півоні могуць упрыгожыць любы сад у змешаных кампазіцыях з травяністымі півонямі.

У той жа час варта ўлічваць, што буйныя квітнеючыя кусты півоняў патрабуюць досыць шмат вольнай прасторы вакол. Дрэвападобная півоня добра падыходзіць для ролі саліруючай расліны на адкрытай пляцоўцы або газоне.

Пры добрым доглядзе яны растуць на адным месцы ў сярэднім каля 100—150 гадоў; вядомы экзэмпляры ўзростам 300 і нават 500 гадоў.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».