Вы тут

Пераможная праўда


Ну што, аб прапагандзе? Прабачце, маю права. Я праўдзіва і без пазёрства голасна заяўляў: «У эфіры — прапагандыст». Дарэчы, тады гэтым словам, нібы таўшчэзным цвіком, прыбівалі да ганебнага слупа ўсё праўдзівае, але тое, што не пасавала неверагоднай філасофіі палітычнага абардажу. Тэрмін гэты лічылі абразлівым, брудным, запэцканым. Так, гучыць ён як вершы Маякоўскага: слова — і кропка. «ПРАПАГАНДА».


Але, прабачце, па стаўленні да самага тэрміна можна ўжо зразумець і светапогляд чалавека. Ну, даруйце мне. Але ж пасля тэлевізійнай экспансіі «мыльных» гісторый і шоу далёка не найвышэйшага гатунку, пасля Telegram, TіkTok, у якім «заліпаюць» да ночы, пакуль не сліпнуцца вочы, нават мужчыны са стальнымі мускуламі і да непрыстойнасці дагледжанай барадой. Пасля такіх «пэрамэн» у нашым інфармацыйным меню людзі думаюць, што шмат чаго ведаюць, і нічога не разумеюць. Такая вось інфармацыйная пагардлівасць. Маўляў, я ведаю ўсё, бо я падпісчык тэлеграм-каналаў. Дык вось калі б вы хаця б ведалі сапраўднае значэнне слова «прапаганда», то, мабыць, не ператваралі свой розум у жабрака з дзіравай торбай.

Тэрмін той родам не з савецкіх брашур ЦК, а, як і шмат важкіх слоў, з латыні — мовы навукі. А вось само паняцце ўжо прысутнічала ў законах Хамурапі. І выкарыcтоўваць прапаганду не грэбавалі каталіцкія пілігрымы. Сэнс звычайны — распаўсюджанне. Вось з такога распаўсюджання кадраў з Луны і пачыналася зоркава-паласатая гегемонія. І пакуль савецкія рэжысёры займаліся стварэннем сапраўднага кіно, Галівуд распаўсюджваў «вялікую амерыканскую ідэю». Прапаганду свайго погляду на жыццё. Памятаеце, як у 1990-я шмат людзей збіралі каля экранаў баевікі, у якіх свет заўжды выратоўваў амерыканскі прэзідэнт, спецагент альбо фермер з Аклахомы. А падчас перапынку рэклама агітавала за адзенне, ежу, нават манеру трымацца па-заходняму. Ну, адкажыце: калі сярод нашых звычак было прынята задзіраць ногі вышэй... падлогі. Пра польку не кажу. Вось вам і сапраўдная прапаганда.

Але ж чамусьці ўсе добрае — з мінулага: паважаць старэйшых, добра вучыцца альбо самаадана працаваць, ганарыцца сваімі Егоравым і Кантарыяй ці стаханаўцамі, перамогамі ці будоўлямі стагоддзя, наўрэшце Гагарыным. Усё гэта было абвешчана прапагандай і маной. Замест сапраўднага і велічнага — нізкасортнае і пахабнае. Заходнія прапагандысты не толькі займаліся ПРАПАГАНДАЙ свайго. Але яшчэ і ўсё вынішчалі наша. Добрае і светлае. Сапраўднае і пераможнае. І ўсё гэта з пагардай называлі «прапагандай». А сваю ману і хлусню — адкрытасцю і галоснасцю. У заходняй дэмакратыі два крылы. Вы думаеце — адкрытасць і галоснасць? Не. Два крылы бамбардзіроўшчыкаў Ф-35.

Адбывалася вестэрніфікацыя нашага грамадства. Ну, напрыклад, замест Зоі Касмадзям'янскай — іконы разбэшчанага стылю — «прыгажуні» мадоннага фармату. У 1990-я нарадзіліся фэйкі. Гістарычныя. У чым іх моц? У тым, што на нейкі факт нанізваюць усё, што ім даспадобы. Бо, як вядома, нават самую чыстую ваду сапсуе некалькі капель бруднай. Ну, напрыклад, два самыя першыя і агідныя фэйкі. Першы — пра тое, як савецкія войскі хацелі напасці на Гітлера. Другі, маўляў, калі б нацысты заваявалі СССР, то зараз мы бы жылі ў квітнеючай Германіі. І гэтую гумку, нібы дзеці 1990-х, адзін аднаму перадавалі нават актыўныя камуністы. Пакт Молотава і Рыбентропа быў. А як па-іншаму? Калі супраць СССР тады паўстала ўся Еуропа. А астатняе? Астатняе вам не напісалі. І пра жаданне Пілсудскага быць у долі, пра тайныя перамгаворы розных кіраўнікоў з жудасным рэйхканцлерам. А вы думаеце, цяпер іншае? Не.

Цяпер пра самы дурны фэйк. Нас перамаглі, і мы жылі б, як у Германіі. Скажыце гэта кожнаму спаленаму, расстралянаму, змучанаму — кожнаму трэцяму беларусу. Чаму так? Таму што чым нахабнейшая мана, тым лягчэй у яе вераць. Лепш за гебельсаўскія метады, нічога палітычныя піяршчыкі калектыўнага Захаду не знайшлі. Таму для Украіны — інфаБучы, для Беларусі былі — Акрэсціна-крэматорый. І верылі ж. Верылі. Зараз з-пад нашых ног выбіваюць глебу маралі і паважаных адносін да сваёй дзяржаўнасці. Навошта свая? Калі ёсць — вялікая амерыканская ідэя. Панавання.

Амерыка аказалася не мацнешай у эканамічным альбо ваенным плане. Амерыка аказалася больш спрытнай у плане прапаганды. Пакуль у Савецкім Саюзе дабіваліся перамог, вынаходніцтваў, у Амерыцы здымалі фільмы пра свае фэйкавыя перамогі і вынаходніцтвы. Цяпер кіно мала, цяпер патрэбны кругласутачны кантроль.

Як прыпадносіць інфармацыю, там навучаюць шматлікія навуковыя і ваенныя ўстановы. Дарэчы, з прыцэлам на ментальныя асаблівасці кожнага народа, кожнай дзяржавы. Шукаеш слабае месца і.... распачынаеш каляровую рэвалюцыю. Украіна папалася на карупцыі. Яна зараз там яшчэ большая... Але, як кажуць у вашынгтонскім абкаме: «Хоць ён і клоўн, але ж наш клоўн...»

Нібыта пацыентаў бальніцы да кропельніцы, рэцыпіентаў інфармацыі прывязалі да сацыяльных медыя. І ўліваюць у нашыя мазгі і сэрцы атруту. А яна салодкая. Таму што распавядаць лісліва і хлусліва аб дрэнным лягчэй, чым аб надзённым. Ну такая ў нас натура: замест стравы са свайго агарода, смачнай і карыснай, мы цягнемся да глабалісцкага фаст-фуду. Так і з інфармацыяй — «піпл хавае». Абразлівая фраза. Гэта пра нас з вамі. Пра кожнага. Хто верыць навінам з віртуальнай рэчаіснасці больш, чым таму, што адбываецца за акном.

Нядаўна даведаўся, што шмат хто з затрыманых экстрэмістаў былі падпісантамі 50—70 варожых телеграм-каналаў. На розны густ, рознага стылю. Вось і паспрабуй, вытрымай гэту інфармацыйную навалу. Але час, калі мы ў інфармацыйнай вайне былі пад Масквой, мінуў. Пачалі наступаць. Але самых спрытных блакіруюць. Я пра ТГ «Жоўтыя слівы». Дарэчы, традыцыйныя медыя — тэлебачанне, газеты і радыё — не заблакіруеш. А вось з ТГ іншая справа. Інтэрнэт — у руках «партнёраў». А па-іншаму яны не могуць перамагчы словы праўды. Гэта ж так «па-дэмакратычнаму». Ну, так, свабода слова — гэта прэрагатыва англасаксонскай прапаганды. Яны працуюць на нашым медыйным полі, на сваё нікога не пускаюць. Але за намі Праўда. І яна яшчэ ўзніме свой пераможны сцяг над інфармацыйным рэйхстагам заходняй маны. А пакуль адзін за адным, нібыта тыя штандары дывізій вермахта, мы працягваем кідаць пад ногі рэчаснасці заходнія фэйкі. І колькі б іх ні было, вынік адзін — пад ногі нашай ПРАПАГАНДЫ.

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».