Вы тут

«За любімую Беларусь!». Конкурс дызайна ад БРСМ і «Беллегпрама»


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і канцэрн «Беллегпрам» запрашаюць таленавітых маладых людзей, якія займаюцца дызайнам, мадэляваннем і канструяваннем адзення, прыняць удзел у новым рэспубліканскім конкурсе эскізаў дызайну вырабаў і сувеніраў з выкарыстаннем элементаў дзяржаўнай сімволікі, беларускага арнаменту і культурных сімвалаў «За любімую Беларусь!».


 pixabay.com

У конкурсе могуць прымаць удзел дызайнеры-аматары, навучэнцы і студэнты, якія атрымліваюць прафесію ў галіне лёгкай прамысловасці, а таксама дызайнеры-прафесіяналы.

У якасці конкурсных работ прымаюцца эскізы мадэляў адзення, аксесуараў і сувеніраў для выкарыстання ў паўсядзённым жыцці, выкананыя па апошніх тэндэнцыях моды з выкарыстаннем элементаў і кветак дзяржаўнай сімволікі Беларусі, якія адлюстроўваюць сучасны погляд і крэатыўнае рашэнне. Эскізы могуць быць выкананы ў любой тэхніцы, з апісаннем мадэлі, у фармаце А4 ці A3. Вітаецца творчы пошук і наватарства.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе разам з эскізамі можна даслаць да 20 жніўня на электронны адрас: brsm@іnbox.ru (электронны варыянт) альбо на адрас: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 40, Рэспубліканскі дом моладзі, аддзел праектнай дзейнасці ЦК БРСМ з пазнакай «У ОПД — Конкурс вырабаў» (арыгінальны варыянт). Кантактны тэлефон для растлумачэння ўзніклых пытанняў — 8 (017) 222 31 46.

У заяўцы неабходна ўказаць: прозвішча, імя, імя па бацьку дызайнера работы, намінацыю, у якой ён жадае ўдзельнічаць, навучальную ўстанову (цалкам) / месца працы (пасада), нумар кантактнага тэлефона, электронны адрас, невялікую інфармацыю аб тым, што натхніла на стварэнне эскіза, а таксама аб асаблівасці мадэлі (дызайн, сімвалічнасць, аздабленне, колеравае рашэнне).

Вынікі праекта плануецца падвесці ў другой палове верасня па наступных намінацыях:

«Найлепшая дызайнерская прапанова камплекта адзення для моладзі (мужчынская і/або жаночая) з айчыннай сыравіны з выкарыстаннем элементаў дзяржаўнай сімволікі Беларусі»; «Найлепшы дызайн касцюма (стыль «экалагічны»); «Найлепшы дызайн (любы выраб), прымеркаваны да Года гістарычнай памяці»; «Найлепшы дызайн сувенірнай прадукцыі»; «Найлепшы арыгінальны дызайн».

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і запрошаны на прэзентацыю сваіх распрацовак на 46-ю Міжнародную выставу па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці BelTEXІndustry-2022. Акрамя таго, на выставе маладыя таленты змогуць атрымаць магчымасць рэалізацыі сваіх конкурсных работ на прадпрыемствах «Беллегпрама», а таксама сумесна з БРСМ у рамках тэматычных праектаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БРСМ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Шалі — прыемныя навіны, леў — добрыя справы. Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалі — прыемныя навіны, леў — добрыя справы. Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. Панядзелак прынясе вам рамантычны настрой, хаця трэба працаваць

Калейдаскоп

Што вы ведаеце пра беларускае жніво? «Ураджайны» тэст

Што вы ведаеце пра беларускае жніво? «Ураджайны» тэст

Надышоў жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час.