Вы тут

Белгідрамет папярэдзіў аб жоўтым узроўні небяспекі з-за спёкі


Днём 9 чэрвеня (чацвер) і 10 чэрвеня (пятніца) на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30—плюс 32 градусы. У Мінску ўдзень 9 чэрвеня і 10 чэрвеня максімальная тэмпература паветра будзе плюс 30 градусаў.


Рэкамендацыі для насельніцтва ад МНС

Ратавальнікі рэкамендуюць у гэты час як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі. Калі гэта непазбежна, то абараняйце галаву капелюшом і парасонам.

Памятаеце, што з 12.00 да 16.00 сонца найбольш актыўнае. У гэты час пажадана абараняць усе ўчасткі цела ад трапляння сонечных прамянёў — выкарыстоўвайце закрытую вопратку і сонцаахоўныя крэмы.

Не ўжывайце алкаголь — у спякоту яго дзеянне на арганізм узмацняецца, плюс арганізм становіцца больш адчувальным да высокай тэмпературы.

Старайцеся піць як мага больш вадкасці (астуджаная вада, мінеральная вада).

Не купляйце прадукты з рук — пры высокай тэмпературы бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, што можа прывесці да цяжкіх атручванняў пры няправільным захоўванні прадуктаў.

Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку наогул ці звядзіце яе выкарыстанне да мінімуму: наша скура ў спякоту ўзмоцнена дыхае і пацее, тым самым зніжаючы тэмпературу нашага цела. Закаркаванне пораў можа прывесці да перагрэву арганізму.

Не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы вышэй за плюс 25 градусаў.

Старайцеся захоўваць эмацыянальны спакой, бо любое пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога або сонечнага ўдару.

Варта па магчымасці абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі, калі такой магчымасці няма, будзьце максімальна ўважлівымі на дарозе, бо падчас спякоты можа пагоршыцца самаадчуванне, адбыцца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі.

Не пакідайце дзяцей у салоне аўтамабіля, які стаіць нават непрацяглы час. Ва ўмовах спякоты гэта можа прывесці да непрытомнасці дзіцяці.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.