Вы тут

Эксперт-міжнароднік Андрэй Бязрукаў: Расія вядзе вайну за незалежнасць


Аб гэтым заявіў прафесар Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, член Прэзідыуму Савета па знешняй і абароннай палітыцы Расіі. Андрэй Бязрукаў выступіў з дакладам падчас круглага стала «Геапалітыка і бяспека ў новым свеце», што адбыўся на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


Фота РБК

 — Апошнія 30 гадоў Расія была залежнай краінай, — адзначае прафесар. — Гэтая залежнасць ёй была навязана: і культурная, і эканамічная, і фінансавая. Цяпер у Расіі ёсць шанец ад гэтай залежнасці вызваліцца. Так атрымалася, што гэта адбываецца сілавым шляхам. Прэзідэнт Пуцін так і казаў, што «калі вы не збіраецеся дамаўляцца па-добраму, нам прыйдзецца прымаць меры». І гэтага немагчыма было б пазбегнуць. Спадзяюся, што ў выніку гэтага канфлікту так ці інакш будзе выбудаваны новы свет — больш шчыры і справядлівы. Астатні — незаходні — па сутнасці ўжо гэтага чакае. Паглядзіце на рэакцыю арабскага свету, на Кітай, Індыю. Увесь свет, які ніколі не быў вольны (гэта значыць каланіяльны свет), цяпер за нас. 

Па словах Андрэя Бязрукава, перш за ўсё, крызіс б’е па небагатых краінах. «У іх няма запасу трываласці, які ёсць, да прыкладу, у Еўропы, Злучаных Штатаў Амерыкі, Кітаю, нас у тым ліку, — заўважыў ён. — Любая ператраска сусветных рынкаў, любы рост цэн на прадукты б’е перш за ўсё па іх. І, вядома, наша задача — і падтрымаць, у тым ліку і палітычна. Яны таксама шукаюць незалежнасць: сістэма абмену абсалютна неэквівалентная». 

Гаворачы пра ўзмацненне інтэграцыйных сувязяў Беларусі і Расіі, член Прэзідыуму Савета па знешняй і абароннай палітыцы Расіі акцэнтаваў увагу на тым, што і Беларусь, і Расія з’яўляюцца часткай адзінай прасторы. «І гэта незаходняя палітычная прастора, — падкрэсліў эксперт. — А цяпер, калі Захад па сутнасці вярнуўся да сваіх каланіяльных звычак, гэта не толькі пытанне Расіі і Беларусі, гэта пытанне ўвогуле інтэграцыі многіх краін для таго, каб пабудаваць новы свет — больш справядлівы і з іншай эканомікай. Заходні свет знаходзіцца ў меншасці. Гэта цяжкая сітуацыя, калі ён пачынае страчваць пазіцыі і за іх змагаецца. Усе астатнія шукаюць агульныя базы, у тым ліку Беларусь і Расія, каб выбудаваць абсалютна іншую эканамічную і палітычную сістэмы». 

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.