Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Не варта баяцца перамен, для іх зараз вельмі спрыяльны час. На гэтым тыдні можа ўдала вырашыцца кар'ернае пытанне, але пра поспехі лепш навакольным пакуль не расказваць. У аўторак не варта разглядаць існуючую сітуацыю з пазіцыі сілы, пачакайце два дні, і абставіны самі складуцца на вашу карысць, а вы пазбегнеце канфліктаў. У чацвер эмацыянальнасць пагражае перашкодзіць у дасягненні запаветных мэт.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні неабходна быць да смешнага дысцыплінаваным і пунктуальным, тады вы паспяхова і выгадна вырашыце многія свае праблемы і смела накіруецеся наперад да новых дасягненняў. Зрэшты, у сераду будзе занадта шмат перашкод на вашым шляху, можа, не варта ісці напралом? У чацвер не спрабуйце рабіць з сябе гуру, бо вас хутка паставяць на месца. А вось у пятніцу вашу ініцыятыву ацэняць па заслугах.


БЛІЗНЯТЫ. Вы не павінны выпускаць спрыяльных шанцаў, якія падорыць лёс на гэтым тыдні, а іх будзе нямала. Усё ўладкуецца найлепшым чынам, прычым без асаблівых намаганняў з вашага боку. Усё будзе атрымлівацца лёгка, як бы само сабой. Праца прынясе не толькі стабільны і высокі даход, але і задавальненне. Вы адчуеце сябе прафесіяналам. Прыемныя змены і неспадзеўкі чакаюць і ў асабістым жыцці.


РАК. Паспрабуйце размаўляць з навакольнымі роўна столькі, колькі неабходна, інакш вас гэта стоміць. Зрэшты, гэта не датычыцца зносін з тымі, хто вам дарагі. Аўторак добры для вырашэння складаных праблем і для давядзення да розуму даўно распачатых спраў. У сераду пастарайцеся зменшыць нагрузку да мінімуму, не прызначайце важных сустрэч. У гэты дзень ваша праца будзе малаэфектыўная, для дасягнення жаданага выніку давядзецца прыкласці максімум намаганняў. Субота — удалы дзень для адпачынку ці паездкі на пікнік разам з сябрамі.


ЛЕЎ. Пачатак тыдня прынясе святочны настрой і ўздым сіл. Самы час ладзіць штосьці новае, адправіцца ў падарожжа, змяніць працу. Каб дамагчыся свайго, не спрабуйце ціснуць на навакольных, інакш усё можа павярнуцца супраць вас. У сераду і ў чацвер прыгледзьцеся да «падводных плыняў» на працы, каб не апынуцца ўбаку ад важных падзей. У нядзелю не варта адхіляць просьбы родных і блізкіх, бо ваша падтрымка ім проста неабходна.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас, падобна, чакаюць доўгія і беспаспяховыя перагаворы і шчырыя гутаркі, якіх лепш бы пазбегнуць. Зрэшты, у аўторак зусім нечакана можаце атрымаць ухвалу ўсіх сваіх пачынанняў з боку кіраўніцтва. Пастарайцеся быць сабранымі і акуратнымі, праяўляць цярпенне ва ўсіх справах. Толькі тады навакольныя змогуць па заслугах ацаніць вашыя творчыя задумы і парывы. Уважліва пастаўцеся да нюансаў, у некаторых справах дробязяў не бывае. Добры час для прасоўвання сваіх ідэй і інтарэсаў. У выхадныя магчымы канфлікты з дзецьмі.


ШАЛІ. На гэтым тыдні можна смела задумваць штосьці грандыёзнае і не баяцца застацца без падтрымкі. Але не імкніцеся ўвесь час знаходзіцца ў першых шэрагах, часам лепш будзе крыху адступіць у цень. У панядзелак на вас могуць наваліцца справы, навіны, перажыванні, але ўсё скончыцца добра і прынясе карысць. Паспрабуйце да канца тыдня не страціць яснасць думкі і моцную дзелавую хватку, вашы дзеянні павінны быць дакладныя і рашучыя. Не выключаны перамены ў асабістым жыцці.


СКАРПІЁН. Задумайцеся над сітуацыяй, якая склалася. Менавіта зараз вы можаце яе змяніць. Вырашыцеся на важны крок — і дасягняце поспеху. Памятайце, што ўсё ў вашых руках. Было б жаданне — можна рэалізаваць любыя ідэі і здзейсніць мары. Не праходзьце міма дробязяў, ва ўсім разбірайцеся да канца. Надышоў час, калі пойдзе ўгару кар'ера, атрымаеце працу вашай мары, прычым з максімальна зручным графікам і добрым заробкам.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні акалічнасці могуць запатрабаваць засяроджанасці ва ўчынках і свежасці ў думках. Паспрабуйце не пераацэньваць сваіх магчымасцяў, бо пазіцыі партнёраў і канкурэнтаў могуць аказацца мацнейшымі. Чацвер абяцае стаць адным з самых спрыяльных дзён тыдня, таму ганіце прэч ад сябе ляноту, калі не жадаеце выпусціць птушку поспеху. У пятніцу вас могуць адолець сумневы і незадаволенасць сабой. Калі атрымаецца зладзіцца з імі, зладзіцеся і іншымі задачамі, нават тымі, што падаваліся невырашальнымі. У нядзелю варта адпачыць за горадам.


КАЗЯРОГ. Ёсць верагоднасць, што на гэтым тыдні вы сутыкняцеся з нечаканымі праблемамі. Можа раскрыцца падман з боку блізкага чалавека. Па дапамогу лепш звяртацца да сяброў ці сваякоў. Не бойцеся праяўляць ініцыятыву на працы, дзейнічайце смела і рашуча. У сераду магчымае знаёмства з людзьмі, якім цікавыя вашыя праблемы. У пятніцу не будзьце залішне даверлівыя да калег: шматлікімі іх учынкамі будуць кіраваць глыбока асабістыя інтарэсы, сярод якіх думак аб вашым дабрабыце можа і не аказацца. У выхадныя ад сваякоў можна чакаць сюрпрызаў, у большасці сваёй прыемных.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні з'явіцца магчымасць уладкаваць асабістае жыццё. Чакайце перспектыўнае знаёмства, прапановы жыць разам, з'явіцца магчымасць стварыць трывалую базу для сям'і. Магчыма, вы стаіце на парозе сур'ёзных перамен. А вось на працы асаблівых поспехаў і выгадных прапаноў чакаць не даводзіцца. У пятніцу імкніцеся скараціць працоўны дзень да мінімуму. Выхадныя давядзецца прысвяціць вырашэнню хатніх праблем.


РЫБЫ. Складаны перыяд. Многія сустрэчы пагражаюць аказацца бескарыснымі, а справы — пайсці наперакасяк з-за масы непаразуменняў. Лепш перанесці ўсё, што можна, на іншы тыдзень. У аўторак, імкнучыся да абсалютнай дасканаласці, памятайце, што не ўсё залежыць ад знешнасці. У канцы тыдня будуць удалымі паездкі, вучоба і практычна любая інтэлектуальная дзейнасць. У суботу, падобна, вам давядзецца працаваць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «Звязда» ў 90-ыя гады вяртала з небыцця імёны герояў ВАВ і адстойвала гонар партызанаў

Як «Звязда» ў 90-ыя гады вяртала з небыцця імёны герояў ВАВ і адстойвала гонар партызанаў

Таццяна Падаляк на працягу 20-гадовай работы ў «Звяздзе» ажыццявіла нямала патрыятычных праектаў.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.