У Бешанковіцкім раёне сёлета пяць выпускнікоў атрымалі залатыя медалі. Дзяўчынкі вучыліся ў адным класе і адной школы — СШ № 2 раёнага цэнтра. Такога ў гісторыі раёна і вобласці яшчэ не было. Вось іх імёны і прозвішчы: Вераніка Ганчарова, Дар’я Яцук, Дар’я Кежа, Софья Спірідонава, Вераніка Ткачова. У класе было дваццаць восем вучняў — адзінаццаць юнакоў і сямнаццаць дзяўчат. Іх класны кіраўнік — Ларыса Сакалова, дырэктар установы — Андрэй Буйлоў. Учора перад фасадам школы адбылося ўрачыстае ўручэнне атэстатаў і медалёў. Выпускнікі праходзілі па чырвонай дарожцы. Як заўсёды галоўнымі гледачамі развітальнай школьнай цырымоніі былі бацькі, родзічы, сябры і былыя вучні ранейшых выпускаў. Прагучалі два вальсы: спачатку выпускнікі кружыліся са сваімі бацькамі, а потым юнакі і дзяўчаты, пад апладысменты прысутных, паказалі вельмі прыгожы танцавальны нумар. Па традыцыі, на памяць, былыя адзінаццацікласнікі пасадзілі на лужайцы перад школай зялёную тую і, вядома, уручылі кветкі сваім любімым настаўнікам, а іхнія бацькі падрыхтавалі настаўнікам нечаканы сюрпрыз — шакаладны торт у выглядзе кнігі.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.