Вы тут

Развітанне з заснавальнікам ансамбля «Харошкі» адбудзецца 13 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі


Развітанне з Мікалаем Дудчанкам адбудзецца 13 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ансамбля, перадае БелТА.


У фае Беларускай дзяржаўнай філармоніі 13 чэрвеня ў 13.30 адбудзецца грамадзянская паніхіда, адпяванне пройдзе там жа з 14.40 да 15.20.

Як паведамлялася раней, Мікалай Дудчанка памёр 10 чэрвеня на 79-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы.

Мікалай Рыгоравіч Дудчанка — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, вядомы беларускі харэограф, сцэнарыст, рэжысёр-пастаноўшчык тэатралізаваных святаў, у тым ліку і міжнародных, балетмайстар і педагог-рэпетытар легендарнага ансамбля «Харошкі». Разам з Валянцінай Гаявой, нязменным мастацкім кіраўніком праслаўленага калектыву, Мікалай Дудчанка стаяў ля вытокаў яго стварэння.

У якасці рэжысёра масавых святаў менавіта яму даручалі ўдзельнічаць у падрыхтоўцы цырымоній адкрыцця і закрыцця ХХІІ Алімпійскіх гульняў у Маскве, ставіць дэфіле Беларускага цэнтра моды для паказу ў Парыжы. Як аўтар сцэнарыяў і рэжысёр-пастаноўшчык ён ажыццявіў шэраг маштабных праектаў: 500-годдзе з дня нараджэння Францыска Скарыны, святы, прысвечаныя 60-годдзю і 70-годдзю Вялікай Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню Мінска і іншых беларускіх гарадоў, адкрыццю Дэльфійскіх гульняў у Мінску, урачыстае пахаванне ў крыпце Храма Усіх святых астанкаў воінаў, якія загінулі ў 1812, 1914, 1945 гадах, правядзенне Дзён культуры Беларусі ў Кіеве і Львове і многія іншыя.

Калектыў ансамбля «Харошкі» глыбока смуткуе ў сувязі з незаменнай стратай, выказвае спачуванні родным і блізкім.

Прэв’ю: inform-progulka.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.